Міністэрства культуры выносіць на абмеркаванне праект канцэпцыі Кодэкса аб культуры. 21.by

Міністэрства культуры выносіць на абмеркаванне праект канцэпцыі Кодэкса аб культуры

20.01.2012 12:12 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праект канцэпцыі Кодэкса аб культуры выносіцца на абмеркаванне


Міністэрства культуры ініцыіруе адкрытае абмеркаванне праекта канцэпцыі Кодэкса аб культуры.

Чакаем вашых прапаноў па электроннай пошце ministerstvo@kultura.by і каментарыяў, якія вы можаце пакінуць на форуме пад гэтым паведамленнем.

Пры падрыхтоўцы канцэпцыі праекта Кодэкса аб культуры былі прааналізаваны навуковыя даследаванні, публікацыі ў сродках масавай инфармацыі, акты заканадаўства замежных дзяржаў, якія рэгулююць культурную дзейнасць.

Кодэкс аб культуры накіраваны на ўстанаўленне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў культурнай дзейнасці, а таксама на рэгуляванне грамадскіх адносін у мэтах захавання і развіцця культурных каштоўнасцей.

Прыняцце Кодэкса аб культуры павінна:

- спрыяць далейшаму развіццю нацыянальнай культуры, як ключавога фактару ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, праяўленню самабытнасці культуры беларускага народа, забеспячэнню захавання і развіцця матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, эфектыўнаму выкарыстанню культурнага патэнцыялу краіны, падтрымцы культурных інавацый;

- прывесці да ўдасканальвання праваадносін у дадзенай сферы, завяршыць працэс фарміравання заканадаўства аб культуры як поўнай, лагічна паслядоўнай і эфектыўнай сістэмы прававых норм, здольнай вырашаць задачы прававога рэгулявання адносін у сферы культуры, забяспечыць максімальна поўную адпаведнасць гэтых норм сучаснаму развіццю культурнай дзейнасці і інавацыйным пераўтварэнням, якія неабходна правесці ў гэтай сферы, закласці прававое рэгуляванне дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры, актывізаваць творчыя ініцыятывы суб’ектаў культурнай дзейнасці для рэалізацыі новых творчых праектаў.

У ходзе распрацоўкі канцэпцыі праекта Кодэкса аб культуры ўлічаны вопыт замежных дзяржаў, прыняты да ўвагі міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь.

Спампаваць праект канцэпцыі Кодэкса аб культуры можна TUT.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры ініцыіруе адкрытае абмеркаванне праекта канцэпцыі Кодэкса аб культуры. Чакаем вашых прапаноў па электроннай пошце ministerstvo@kultura.by і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика