Дом Гарэцкага прапануюць унесці ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў
23.03.2012 14:40
—
Новости Культуры
|
Дом Гарэцкага прапануюць унесці ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры атрымала пакет дакументаў, неабходных для ўключэння дома Максіма Гарэцкага у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Афіцыйна аформленую прапанову па наданні будынку адпаведнага статусу перадало грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”. Што адкажа міністэрства – стане вядома напрацягу 40 дзён (30 дзён на разгляд прапановы і 10 на абгрунтаваны адказ). Дом Максіма Гарэцкага – гэта двухпавярховы жылы будынак у Горках на вуліцы Агранамічнай. Тут у класіка беларускай літаратуры была кватэра. На ўсю Беларусь – гэта адзіны дом, у якім жыў Гарэцкі і які захаваўся да нашага часу. Да “Дажынак” гэты класічны жылы будынак пачатку мінулага стагоддзя хочуць зраўняць з зямлёй. Нязгодныя мясцовыя жыхары пачалі збор подпісаў, а таксама дапамаглі скласці пакет дакументаў, неабходных для надання дому статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Грамадскасць Горак i БДСГА лiчыць, што жыхароў дома па вуліцы Агранамічнай можна адсяліць, а ў жылым будынку размясціць музей-кватэру Максіма Гарэцкага. На першым жа паверсе гэтага дома можна стварыць музей, прысвечаны літаратурным традыцыям Горак і БДСГА. Тут жа можна размясцiць экспазiцыю пра вучоных, якiя ў свой час мелі кватэры ў гэтым доме: А. Афанас’еў – сусветна вядомы вучоны-глебазнаўца, акадэмiк АН БССР; Г.Гарэцкi – доктор геолага-мiнералагiчных навук, акадэмiк АН БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР; М. Мышкiн – вядомы фiзiк, прафесар i многiя iншыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры атрымала пакет дакументаў, неабходных для ўключэння дома Максіма Гарэцкага у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Афіцыйна... |
|