Фотавыстава "Святло беларускіх храмаў" адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы. 21.by

Фотавыстава "Святло беларускіх храмаў" адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы

05.04.2012 13:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фотавыстава "Святло беларускіх храмаў" адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы


5 красавіка а 17-й гадзіне ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі адкрыюць фотавыставу Віталя Раковіча "Святло беларускіх  храмаў". У экспазіцыю ўвайшло каля 50 здымкаў сакральнай архітэктуры.

Наша Беларусь – краіна даўняй і багатай культуры. Тут склаліся самабытныя, высокамастацкія традыцыі культавага дойлідства. Архітэктура храмаў, як ніводны помнік мастацтва, нясе адбітак духоўнай спадчыны нацыі, сведчыць аб невычэрпным таленце, эстэтычным мысленні народа. У збудаванні дойліды ўклалі характар, веліч і непаўторнасць беларускай душы. Таму невыпадкова адна з вядучых тэм фотамастака – храмавае дойлідства. З 2005 года аўтар сабраў унікальную калекцыю фотаздымкаў, якую і прадставіць на суд гледача. На выставе можна ўбачыць і Мураванкаўскую царкву-крэпасць, і Ішкалдзскі касцёл, і Браслаўскую царкву, і шмат іншага.

Віталь Раковіч – сябра Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, савета народнага фотаклуба “Мінск”, творчай групы “Фотаартстудыя "У Бірылкі"”. Аўтар працуе ў стылі неафотаграфікі, дзе выява, створаная пры дапамозе фотаапарата, з’яўляецца толькі асновай для далейшай работы і стварэння закончанага мастацкага твора.




































Правядзенне выставы запланавана да 6 мая.

Тэл. для даведак:  293-27-67, 293-28-23
Е-mail: pr@nlb.by 
Прасп. Незалежнасці, 116,  22-гі паверх
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выставе можна ўбачыць і Мураванкаўскую царкву-крэпасць, і Ішкалдзскі касцёл, і Браслаўскую царкву, і шмат іншага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика