Амфітэатры пачнуць працу ў маі
04.05.2012
—
Новости Культуры
|
Амфітэатры рэгіёну пачынаюць працаваць у маі. МАЛАДЗЕЧНА. Маладзечанскі амфітэатр адкрывае сёлетні сезон 9 мая, паведамляе інфармацыйны аддзел Палаца культуры. Пакуль сёлетні графік мерапрыемстваў узгадняецца. Але ўжо вядома, што першым мерапрыемствам у амфітэатры стане канцэрт кампазітара Алега Елісеенкава, у якім будуць удзельнічаць Аляксандр Саладуха, дуэт Лесі Кодуш і Славы Нагорнага, цыганскае шоу “Алюр” і іншыя выступоўцы. Канцэрт пачнецца а 21 гадзіне ў сераду, 9 мая. А 23 мая ў амфітэатры пройдзе фінальнае шоу раённага конкурсу “Міс-Маладзечна–2012”. Вядучым шоу будзе адзін са спевакоў беларускай эстрады, яго імя раскрыецца, калі будуць падпісаныя неабходныя дакументы. У нядзелю, 27 мая, а 17 гадзіне ў амфітэатры пачнецца канцэрт у гонар Уладзіміра Мулявіна “Дарога да сонца”. СМАРГОНЬ. Традыцыйна першы канцэрт у амфітэатры ў Смаргоні адбываецца на 9 мая. Паводле слоў вядучага метадыста раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Тамары Сяменчанкі, сёлета амфітэатр таксама адкрывае праграма, прысвечаная Дню Перамогі. Пачатак – апоўдні. АСТРАВЕЦ. Дзень Перамогі адкрые і астравецкі амфітэатр. У 11 гадзін 9 мая тут пачнецца канцэртная праграма, паведаміла дырэктар раённага цэнтра культуры Ірына Расамацкая. У Смаргонскім і Астравецкім амфітэатрах канцэртныя ці гульнявыя мерапрыемствы абяцаюць ладзіць кожныя выхадныя. МЯДЗЕЛЬ. Паводле інфармацыі Мядзельскага Дома культуры, амфітэатр адкрые канцэрт шансону ў суботу, 12 мая. У колькі пачатак, чытайце ў наступным нумары “РГ”. Зоя ХРУЦКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амфітэатры рэгіёну пачынаюць працаваць у маі. |
|