«Крамбамбуля» зграе канцэрт на Дзень Перамогі. 21.by

«Крамбамбуля» зграе канцэрт на Дзень Перамогі

08.05.2012 22:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


9 траўня ў Празе, акурат на Дзень Перамогі, ў клюбе «MATRIX» адбудзецца вялікі канцэрт гурту «Крамбамбуля» поўным складам. Музыкі будуць прэзэнтаваць новую праграму «Drabadzi-Drabada», а таксама зайграюць і старыя хіты.

«Так, на Дзень Перамогі, — кажа Лявон Вольскі — І ня варта спрачацца — хто каго перамог — мы іх, яны нас, ніхто нікога ці мы самі сябе. Ня варта спрачацца. Ня варта пырскаць слінай ды эксплюатаваць вобраз ворага. Ня варта сварыць людзей. Ня варта рабіць піар на складаных падзеях мінулай вайны. Бо калі пастаянна крычэць пра вайну, яна пастукаецца да цябе у шыбу. Хопіць войнаў. Хопіць варожасьці! Мы сябруем зь немцамі, палякамі, французамі і усімі астатнімі. І мы радуемся, сьмяемся і танчым. І будзем рабіць гэта ў Дзень Перамогі. І пераможам. Хадзем з намі! Драбадзі-драбада!»

Арганізатары канцэрту акрамя музыкі абяцаюць сюрпрызы і бясплатную чарку крамбамбулі кожнаму наведніку.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 траўня ў Празе, акурат на Дзень Перамогі, ў клюбе «MATRIX» адбудзецца вялікі канцэрт гурту «Крамбамбуля» поўным складам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика