На Канскім кінафестывалі будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі
12.05.2012 10:36
—
Новости Культуры
|
На Канскім кінафестывалі будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі Традыцыйна на Міжнародным Канскім кінафестывалі будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі, арганізатарамі якога з’яўляюца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і кінастудыя “Беларусьфільм”, паведамляе прэс-служба Минкульта.
Мэта прадстаўлення Нацыянальнага павільёна – дэманстрацыя дасягненняў і напрацовак айчыннага кінематографа, пашырэнне супрацоўніцтва беларускіх кінематаграфістаў з еўрапейскімі кінапрадзюсарамі, наладжванне кантактаў у галіне кінематаграфіі, дасягненне дамоўленасцяў па рэалізацыі сумесных кінапраектаў. Праведзена маштабная работа па падрыхтоўцы павільёна, які зможа прадставіць нашу краіну на высокім узроўні, падкрэсліўшы прывабнасць і імідж Беларусі, адзначаецца ў паведамленні. Нагадаем, што з 16 па 27 мая 2012 года ў Францыі пройдзе 65-ы Міжнародны Канскі кінафестываль, у конкурсную праграму якога ўпершыню ўвайшоў фільм “У тумане” сумеснай вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” з кінакампаніямі еўрапейскіх краін, зняты паводле аднайменнага твору класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Над стварэннем карціны працаваў вядомы рэжысёр, уражэнец Баранавіч Сяргей Лазніца. Галоўную ролю ў фільме выканаў таленавіты беларускі акцёр, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Свірскі. Гукарэжысёр кінастужкі – вядомы беларускі спецыяліст Уладзімір Галаўніцкі. Дзеянне фільма адбываецца ў акупіраванай немцамі Беларусі ў 1942 годзе – у перыяд, які рэжысёр Сяргей Лазніца лічыць адным з самых складаных у айчыннай гісторыі. Паказ фільма “У тумане” ў рамках асноўнай конкурснай праграмы фестывалю адбудзецца 25 мая. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нагадаем, што з 16 па 27 мая 2012 года ў Францыі пройдзе 65-ы Міжнародны Канскі кінафестываль, у конкурсную праграму якога ўпершыню ўвайшоў фільм "У тумане" сумеснай...
|
|