Падведзены вынікі Рэспубліканскага моладзевага конкурсу літаратурнай творчасці "Брама мар". 21.by

Падведзены вынікі Рэспубліканскага моладзевага конкурсу літаратурнай творчасці "Брама мар"

29.05.2012 17:22 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падведзены вынікі Рэспубліканскага моладзевага конкурсу літаратурнай творчасці “Брама мар”

  • Святлана Васілеўская, Інстытут журналістыкі БДУ, TUT.BY

           


Намінацыі “Паэзія” і “Драматургія” сёлета засталіся без пераможцы. Затое прафесійныя аматары слова назвалі самага таленавітага празаіка, крытыка і пісьменніка для дзяцей. Вось такія вынікі Другога рэспубліканскага конкурса літаратурнай творчасці студэнтаў "Брама Мар" (арганiзатар – Iнстытут журналiстыкi БДУ, творчая лабараторыя “Крытык”, кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ) былі абвешчаны на фінальным канцэрце.

Так, Гран-пры ў намінацыі “Проза” атрымаў Дзмітрый Баяровіч, “Крытыка” – Дзіяна Ермакова, “Творы для дзяцей” – Зарына Кудзёлка. Прафесійнае журы, сябрамі якога былі Віка Трэнас, Людміла Рублеўская, Пятро Васючэнка, Зміцер Вішнёў, Арцём Кавалеўскі і інш., на працягу васьмі месяцаў вызначала, каму ж даць тытул самага таленавітага маладога пісьменніка ў пэўнай намінацыі. А выбіраць сапраўды было з каго: усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 225 чалавек з 25 беларускіх ВНУ. Але толькі 37 хлопцаў і дзяўчат змаглі выйсці ў фінал.

Як і ў мінулым годзе, найбольшую актыўнасць праявілі маладыя паэты і празаікі, якіх ў агульнай колькасці было амаль 200 чалавек. А вось намінацыя “Сцэнар” аказалася найбольш складанай: только 2 чалавекі праявілі жаданне показаць сваю творчасць і пазмагацца за званне лепшага. “Да таго ж навучыць пісаць сцэнары сіламі конкурсу немагчыма”, – адзначае Маргарыта Аляшкевіч, адзін з аўтараў праекта, выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, аспірант БДУ. Ды і крытыкі, па яе словах, у сучаснай літаратуры не хапае. “Мы прывыклі ацэньваць крытыкаў як матулек, якія павінны прыгалубіць і прылашчыць. На самой справе, крытыка нясе зусім іншую задачу”, – дзеліцца думкамі арганізатар конкурсу.

Удзельнікі не толькі паспрабавалі тут свае сілы, але атрымалі кансультацыі лепшых беларускіх пісьменнікаў. Так, на працягу снежня – мая арганізатары ў межах конкурсу правялі шэраг майстар-класаў і творчых сустрэч з вядомымі сучаснымі літаратарамі, у тым ліку Зміцерам Вішнёвым, Віктарам Жыбулем, Таццянай Сівец, Людмілай Рублеўскай, Віктарам Лупасіным, Вікай Трэнас, Вольгай Чайкоўскай, Раісай Баравіковай, Пятром Васючэнка.

Конкурс “Брама мар”, сапраўдная школа літаратурнай творчасці, з’явіўся на журфаку ў 2010-2011 навучальным годзе. "Першапачаткова спаборніцтва задумвалася студэнтамі для студэнтаў толькі ў межах аднаго факультэта. Затым мы выйшлі на рэспубліканскі ўзровень, – расказваюць арганізатары конкурсу. – Мы лічым, што першы сезон прайшоў даволі прадуктыўна, бо ўдзельнікамі конкурсу сталі каля 200 студэнтаў з 14 беларускіх ВНУ".

Фота: Дзяніс Валянскі

Фота: Дзяніс Валянскі

Фота: Дзяніс Валянскі

Фота: Дзяніс Валянскі

Фота: Дзяніс Валянскі
Фота: Дзяніс Валянскі



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намінацыі "Паэзія" і "Драматургія" сёлета засталіся без пераможцы. Затое прафесійныя аматары слова назвалі самага таленавітага празаіка, крытыка і пісьменніка для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика