У Гродзенскага тэатра лялек новы дырэктар
31.05.2012 15:32
—
Новости Культуры
|
У Гродзенскага тэатра лялек новы дырэктар На пасаду прызначаная Валянціна Цыганец, якая дагэтуль узначальвала Гродзенскі гарадскі метадычны цэнтр народнай творчасці.
Новая дырэктарка Тэатра лялек нарадзілася ў Наваградскім раёне, жыла на Лідчыне. З адзнакай скончыла Гродзенскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці “музыкант (акардэон, домра), дырыжор народнага аркестра”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыялізацыя – менеджмэнт сацыяльнай і культурнай сферы). У 2010 годзе абараніла магістарскую дысертацыю па гісторыі ў ГрДзУ імя Янкі Купалы. Уваходзіць у Саюз майстроў Беларусі. Аляксандр Ігнаценка, які ўзначальваў Гродзенскі абласны тэатр лялек трынаццаць з паловай гадоў, напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні 5 сакавіка гэтага году. Звальненне дырэктара адбылося Пасля абавязкі дырэктара тэатра выконвала намесніца дырэктара па працы з гледачамі Марыя Антонаўна Шабашова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Ігнаценка, які ўзначальваў Гродзенскі абласны тэатр лялек трынаццаць з паловай гадоў, напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні 5 сакавіка гэтага...
|
|