Статут ВКЛ вернецца ў Беларусь
31.05.2012 15:32
—
Новости Культуры
|
Статут ВКЛ вернецца ў Беларусь ![]() Яна ахвяруе 30 тысяч даляраў. Менавіта столькі грошай бракавала да поўнай сумы. Прыватныя ахвярадаўцы дагэтуль сабралі 76 мільёнаў рублёў. Яшчэ 4500 даляраў унёс прыватны прадпрымальнік з Магілёва, які пажадаў застацца невядомым. Нарэшце, 100 тысяч расійскіх рублёў выдаў беларус з Расіі Павал Бераговіч — адзін з самых шчодрых мецэнатаў беларускай культуры. Ідэя студэнта-гісторыка Андрэя Радкова зрэалізавалася дзякуючы энэргіі маладога дырэктара Магілёўскага гістарычнага музея Аляксея Бацюкова. Нагадаем, што Статут быў выстаўлены на продаж на электронным аўкцыёне ўладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Дадзены асобнік ацэнены на $45 тыс. Пры гэтым частку грошай (10%), паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом, неабходна сабраць цягам двух тыдняў у якасці заставы. Рэшту сумы трэ будзе пералічыць цягам трох месяцаў. Ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, з іх 29 адносяцца да выдання 1594–1595 гадоў. Знаходжанне гэтых асобнікаў: Вялікабрытанія (1), Літва (6), Польшча (6), Расія (11), Украіна (5), а ў Беларусі няма ніводнага. Як прыватнымі асобамі, так і дзяржаўнымі інстытутамі краіны ўжо рабіліся спробы выкупіць асобнікі Статута, аднак беспаспяхова. . Статут ВКЛ — найвышэйшае дасягненне старабеларускай прававой думкі, аснова ўсёй юрыдычнай сістэмы ВКЛ. Па сутнасці, гэта была сярэднявечная Канстытуцыя, якая дзейнічала на ўсіх землях сучаснай Беларусі і была адной з самых прагрэсіўных у Еўропе. Статут паўплываў на станаўленне нацыянальнай прававой думкі, а таксама на юрыдычныя традыцыі суседніх краін — Расіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і інш. Магчыма, менавіта дзякуючы яму беларусы адрозніваюцца вялікай павагай да права. Статут 1588 года распрацаваны падканцлерам ВКЛ і старастам магілёўскім Львом Сапегам і быў выдадзены за яго асабістыя сродкі ў друкарні, заснаванай у Вільні Пятром Мсціслаўцам на грошы магілёўскіх купцоў Мамонічаў. У цяперашні час вядома пра тры выданні Статута — 1588, 1592–1593 і 1594—1595 гг. Дарэчы, рэальны шанец на поспех у дабрачыннай акцыі ёсць. Бо магілёўцы ўжо дапамаглі летась папоўніць фонды музея гісторыі Магілёва рарытэтам — фаліянтам "Часоўніка", датаваным 1773 годам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арыгінал Статута Вялікага Княства Літоўскага вернецца ў Беларусь. На зварот Нацыянальнага банка з просьбай паспрыяць адгукнулася фінансавая кампанія "Альпары". |
|