8 чэрвеня - ноч музееў у "Пружанскім палацыку"
07.06.2012 12:42
—
Новости Культуры
|
8 чэрвеня — ноч музееў у "Пружанскім палацыку" У гэтым годзе да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” далучаецца музей-сядзіба “Пружанскі палацык”. Святочныя мерапрыемствы пад назвай “Палацык” сустракае Крашэўскага” будут ладзіцца 8 чэрвеня і прымеркаваны таксама да 200-годдзя з дня нараджэння вядомага земляка Юзафа Ігнацы Крашэўскага.
Праграма свята дазволіць акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя. У музеі адначасова будуць працаваць тры пляцоўкі: -музычна-харэаграфічны салон, дзе можна будзе паўдзельнічаць у шляхецкім балі, пачуць класічную музыку і рамансы; -зала Крашэўскага, якая дазволіць убачыць тэатралізаваную экскурсію; -зала ”Аттракционъ” дзе будзе ладзіцца аукцыён з лотамі пазамінулага стагоддзя, пясочным прадстаўленнем і праглядам урыўкаў фільма “Калі Сонца было богам. Старое паданне” (Польшча, рэж. Е.Гофман) па матывах твора Ю.І.Крашэўскага. Арамя таго, будуць адчынены ўсе экспазіцыйныя і выставачныя залы музея, працаваць народныя майстры, сувенірная лаўка, арганізавана фотасесія ў старадаўнім інтэр’еры, прадстаўлены шляхецкія касцюмы, выступяць вядомыя пружанскія калектывы, праведзена вогненае шоу. Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашае ўсіх жадаючых прыйсці на свята “Палацык” сустракае Крашэўскага”, якое адбудзецца 8 чэрвеная 2012г. з 21.30 да 00.00 гадзін. Уваход толькі ў вячэрніх уборах па запрашальных білетах. Кошт білета 15 тыс. бел. руб., яго можна набыць у касе музея з 2 па 8 чэрвеня. Колькасць білетаў абмежавана. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уваход толькі ў вячэрніх уборах
|
|