У Пінску з'явіцца вуліца імя Рышарда Капусцінскага. 21.by

У Пінску з'явіцца вуліца імя Рышарда Капусцінскага

07.06.2012 12:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Пінску з’явіцца вуліца імя Рышарда Капусцінскага

           


Фота: thegeneralist.co.uk
Фота: thegeneralist.co.uk
Такое рашэнне прыняла камісія па найменаванні вуліц і плошчаў пры Пінскім гарвыканкаме.

Як вядома, славуты польскі журналіст і пісьменнік нарадзіўся ў Пінску і ў сваіх творах часта ўзгадваў сваю малую радзіму. Новая вуліца з’явіцца на ўскрайку горада ў раёне прыватнай забудовы. Дарэчы, туды ў своеасаблівае “пісьменніцкае гета” адпраўленыя вуліцы Дастаеўскага, Ажэшкі, Канапніцкай.

Цікава, што ў цэнтры Пінска захаваўся дом, дзе жыў Рышард Капусцінскі. Але вуліца, на якой ён стаіць, носіць імя расійскага генералісімуса Суворава, які ніколі ў Пінску не быў і не мае аніякага дачынення да горада.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, славуты польскі журналіст і пісьменнік нарадзіўся ў Пінску і ў сваіх творах часта ўзгадваў сваю малую радзіму.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика