Школьнікі адкапалі шкілет "багатай жанчыны". 21.by

Школьнікі адкапалі шкілет "багатай жанчыны"

26.06.2012 15:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Школьнікі адкапалі шкілет “багатай жанчыны”

           


Унікальныя знаходкі ў курганах XI cтагоддзя даводзяць, што ў Сярэднявеччы нашы землі развіваліся на ўзроўні нямецкіх.



Зацемна выпраўляемся пад вёску Прусы Старадарожскага раёна, у археалагічны летнік, дзе праводзяцца раскопкі. Школьнікі паказваюць мне свае каштоўныя знаходкі, якія блізу дзесяці стагоддзяў праляжалі ў зямлі ля вёскі Прусы.

“Сказалі, што ў кургане жанчына ляжыць. Знайшлі завушніцы, два пярсцёнкі, пацеркі, — пералічваюць школьнікі. — Шкляныя зялёныя, белыя, з узорамі”.

Раскапаўшы курганы, школьнікі распавядаюць ля вогнішча адно аднаму таямнічыя гісторыі.

Верхнія слаі дзеці здымаюць рыдлёўкамі, а далей — спецыяльнымі пэндзлікамі.

Некаторыя адкапаныя каштоўнасці зроблены са срэбра (спроба — меншая за 700-ю). Некаторыя вырабы відавочна пазелянелі — праступіла медзь.



Зразумела, раскопкі праводзяцца пад кіраўніцтвам знанага беларускага археолага Алега Іова, супрацоўніка Акадэміі навук, кандыдата гістарычных навук. Спадар Алег мяркуе, што адкапаны шкілет у другім кургане некалі фармаваў цела багатай жанчыны.

Алег Іоў: "У першым кургане знойдзены рэшткі шкілета і гаршчок. У другім — пахаванне жанчыны маладой. Шкілет там нядобра захаваўся. Але ёсць упрыгожванні. Гэта пацеркі прычарнаморскія і сярэднемарскія, пярсцёнкі і прычарнаморская пацерка, вялікіх памераў вельмі. Яна вельмі каштоўнай была. І жанчына, якая тут пахаваная, відаць, была ці дачкой улюбёнай, ці ўлюбёнай жонкай".

Знаходкі даюць зразумець, як у параўнанні з іншым светам жылі некалі жыхары нашых земляў. Гандаль тут быў на ўзроўні. Яшчэ б! Праз нас праходзілі стратэгічныя гандлёвыя шляхі.

Алег Іоў: "Рэч у тым, што, пачынаючы з X стагоддзя і нават з IX стагоддзя, міжнародны гандаль на тэрыторыі Беларусі развіваўся вельмі імкліва — дзякуючы вікінгам. Гэтыя шляхі водныя вельмі часта выкарыстоўваліся для міжнароднага гандлю. З X стагоддзя ў нас многа візантыйскага імпарту і міжсярэднеморскага".

Старадарожскі раён, 2011-ы год. Журналіст ля шкілета забітага ў XI стагоддзі дрыгавіча-ваяра. Шкілет "багатай жанчыны", знойдзены ў 2012-м годзе, захаваўся горш.

Вёска Прусы Старадарожскага раёна знаходзіцца на тэрыторыі колішняга Тураўскага княства, дзе жылі дрыгавічы.

Алег Іоў сцвярджае, што ў тыя часы мы жылі не горш за немцаў.

Алег Іоў: "Усходняя і Заходняя Еўропа прыблізна жылі на адным узроўні. Нашы землі жылі на ўзроўні Каралеўства Польскага і германскіх княстваў. І пісьменнасць, і замкі, і феадалы, і гарады…" 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раскопкі праводзяцца пад кіраўніцтвам знанага беларускага археолага Алега Іова, супрацоўніка Акадэміі навук, кандыдата гістарычных навук. Спадар Алег мяркуе, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика