Этнаэлектронны праект Šuma стварыў беларускую мэдытацыю для офісу. 21.by

Этнаэлектронны праект Šuma стварыў беларускую мэдытацыю для офісу

18.07.2012 17:36 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Этнаэлектронны праект Šuma стварыў беларускую медытацыю для офісу

           


Этнаэлектронны праект Šuma зрабіў першы крок у беларускай эзатэрыцы, стварыўшы беларускую медытацыю для офісу. 

Этнаэлектронны музычны праект Šuma прэзентаваў першую ў гісторыі беларускай эзатэрычнай практыкі "беларускую медытацыю для офісу". Яна дазваляе ўсяго за дзесяць хвілінаў спачатку расслабіцца, а пасля сканцэнтравацца і вярнуць працоўны настрой.

"У час напружанага лета, калі надвор’е хістаецца ад дажджу да сьпёкі, начальнік падаецца вар’ятам, адпачынак у чарговы раз адкладаецца на "паеду пазней", а мазгі ўжо ледзь трываюць - гэта сігнал да таго, что прыспеў час перарвацца на рэлаксацыю", - пішуць музыкі ў сваім блогу.

Ініцыятарка праекту спявачка Руся кажа, што ўвесь заходні свет карыстаецца такімі медытатыўнымі фішкамі, каб атрымаць хоць крыху спакою ў вірлівым свеце і запаволіць хоць на дзесяць хвілінаў празмерна высокі тэмп жыцця. У трэку Šuma музыка пабудавана адмысловым чынам, каб сцішыць эмоцыі і разгрузіць псіхіку.

"Усё большая колькасць людзей практыкуе наведванне псіхолагаў, а гэта наша дапамога тым, хто ў канкрэтную хвіліну працоўнага дня адчувае стому і не можа справіцца з ёю сам. Прыемны голас становіцца на кароткі час тым дарадцам, калі хочаце псіхолагам, які дапамагае справіцца са стрэсам і запавольвае ўласнае і часткова навакольнае жыццё, - кажа Руся. - Мы выкарысталі ўласна беларускія моўныя коды, якія таксама спрацоўваюць паводле нашай задумы".

Музыкі адзначаюць, што эфектыўнасць медытацыі адчулі на сабе яшчэ ў часе працы ў студыі. Яны перакананыя, што калі будзе попыт на такую медыяпрадукцыю, Šuma гатовая ўзяцца за такую працу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ініцыятарка праекту спявачка Руся кажа, што ўвесь заходні свет карыстаецца такімі медытатыўнымі фішкамі, каб атрымаць хоць крыху спакою ў вірлівым свеце і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика