Недзіцячая праца
19.07.2012
—
Новости Культуры
|
Гран-пры 10-ага міжнароднага дзіцячага музычнага конкурса “Віцебск – 2012” узяла юная выканаўца з Грузіі Марыям Бічашвілі.
Нягледзечы на тое, што конкурс дзіцячы, стаўкі зусім не цацачныя. Разам з ганаровым гран-пры Марыям Бічашвілі атрымала 5 тысяч долараў. Да першай, другой і трэцяй прэміі далучюць адпаведна 3, 2 і 1 тысячу долараў. Але для юных выканаўцаў перамога на дзіцячым конкурсе “Базара” – добры пачатак кар’еры. На жаль, сёлета беларускім дзяўчатам Яўгеніі Кляпіцкай і Лізе Мураўёвай не ўдалося перамагчы. Першае месца заняў Алішэр Жаксыбай з Казахстана, трэцяе Паўліна Скрабітэ з Літвы. А вось з другім атрымалася цікавая сітуацыя. Сёлета трэцюю прэмію на дарослым конкурсе ўручылі двум выканаўцам – з Балгарыі і Украіны. А вось другое месца ў дзіцячых спаборніцтвах занялі адразу тры чалавекі: Дзіана з Румыніі, Шухрат з Узбекістана і Палліанна Рыжак з Украіны. Варта адзначыць, што большасць юных выканаўцаў спявалі песні на родных мовах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гран-пры 10-ага міжнароднага дзіцячага музычнага конкурса “Віцебск – 2012” узяла юная выканаўца з Грузіі Марыям Бічашвілі. |
|