Разварушыць тэатры ў рэгіёнах…
02.08.2012
—
Новости Культуры
|
УДЗЕЛ у творчым спаборніцтве могуць прыняць прафесійныя тэатры Беларусі са спектаклямі, створанымі з 1 студзеня 2010 года па 1 жніўня гэтага года. Такі шырокі часовы перыяд вызначаны спецыяльна для таго, каб у Прэміі паўдзельнічала максімальная колькасць тэатраў, асабліва рэгіянальных.
Як паведамілі “БН” у Міністэрстве культуры Беларусі, паказ спектакляў-намінантаў адбудзецца ў Мінску з 12 па 19 лістапада. У гэтым годзе пашырана колькасць намінацый, заяўкі могуць накіроўвацца не толькі тэатрамі, але і творчымі саюзамі. Нагадаем, што летась на ўдзел у Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі прафесійныя тэатры краіны падалі 27 заявак, у тым ліку 21 — рэгіянальныя тэатры. Намінантамі прэміі сталі спектаклі 15 тэатраў. Таццяна УСКОВА, “БН” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
УДЗЕЛ у творчым спаборніцтве могуць прыняць прафесійныя тэатры Беларусі са спектаклямі, створанымі з 1 студзеня 2010 года па 1 жніўня гэтага года. Такі шырокі часовы...
|
|