Уладзімір Арлоў напісаў кнігу «без траскатні»
06.08.2012 21:28
—
Новости Культуры
|
Кніга не выпадкова за аўтарствам двух чалавек. Калі Уладзімір Арлоў пісаў тэксты, то мастак Зміцер Герасімовіч правёў вялікую пошукавую працу, плён якой — у багатым ілюстраваным матэрыяле выдання. Тут больш за дзве тысячы ілюстрацый, 200 з іх публікуюцца ўпершыню! Некаторыя ілюстрацыі, як прызнаўся мастак, былі знойдзеныя ім у прыватных калекцыях.
Рэдактар кнігі Зміцер Санько, якога Арлоў прадставіў як найлепшага рэдактара літаратуры такога кшталту, адзначыў, што аўтары “фаліянта” правялі піянерскую працу, праклалі шлях для будучых даследчыкаў беларускай гісторыі. “У кнізе няма пустога пафасу і слоўнай траскатні!” — дадаў Санько.
Арлоў, як заўжды, расказваў цікавыя гісторыі, звязаныя з выхадам кнігі, ды гістарычныя анекдоты пра Напалеона ды бабульку з-пад Віцебска, якая на пытанне “Чыёй перамогі жадаеш, бабуся?” адказала: “Хацелася б, каб вы гналі рускіх так далёка, каб ні вярнуліся ні яны, ні вы”. Што да гісторыі, звязанай з выхадам кнігі, то яна наступная. Падчас працы над выданнем, аснову якога складаюць ілюстрацыі (“Падзагаловак грае важную ролю!” — падкрэсліваў пісьменнік), яму не раз сніліся героі кнігі. Аднаго разу прывідзілася ў сне, што ён пераблытаў подпісы да Мікалая Радзівіла Рудога ды Мікалая Радзівіла Чорнага: “Прачнуўся ды праверыў, ці не прарочы быў сон…” “Героі кнігі пычынаюць ажываць у нас на вачох! Мы бачым на фота ў кнізе Пятра Краўчанку, а вось ён тут жывы!” — запрасіў Арлоў на імправізаваную сцэну экс-міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Пётр Краўчанка адзначыў, што “без рамантызацыі гісторыі мы не зможам выхаваць сапраўдных патрыётаў. Гэтая кніга — не проста цаглінка, яна — моцны падмурак нашай беларускай дзяржаўнасці. Выданне сведчыць усёй Еўропе, што мы былі, ёсць і будзем!”
Увага прысутных засяроджвалася і на тым, што тэрміны “Летува” і “летувісы”, якія ўжывае Арлоў, не ім прыдуманыя. Гэтымі абазначэннямі самі літоўцы карыстаўцца ўжо не першае дзесяцігоддзе, яны — “не кабінетны тэрмін”. Сёння, паводле словаў аўтара кнігі і вядучага прэзентацыі Уладзіміра Арлова, адбылося першае спатканне чытачоў з выданнем “Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя”. Увосень у Нацыянальным гістарычным музеі запланаваная яшчэ адна сустрэча, на якой адбудзецца дыскусія вакол гэтай тэмы і самой кнігі. Ася ПАПЛАЎСКАЯ, фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Не проста цаглінка, а моцны падмурак нашай беларускай дзяржаўнасці. Выданне сведчыць усёй Еўропе, што мы былі, ёсць і будзем!..” |
|