Замкавае прыцягненне. 21.by

Замкавае прыцягненне

10.08.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Колькасць наведванняў Нясвіжскага музея-запаведніка ўстойліва павялічваецца

Каля 30 000 чалавек — рэкордная колькасць наведвальнікаў — пабывалі ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» на працягу 18 дзён пасля яго афіцыйнага адкрыцця, з 21 ліпеня па 7 жніўня. Пра гэта «Р» паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб.

Паводле яе слоў, назіраецца ўстойлівы рост колькасці наведванняў Нацыянальнага музея-запаведніка. Так, у 2011 годзе яна павялічылася ў параўнанні з 2010 годам на 121,3 працэнта і склала больш за 210 тыс. чалавек. З пачатку 2012 года Нацыянальны запаведнік ужо наведала больш за 190 тыс. чалавек. Чакаецца, што да канца года іх колькасць будзе не менш за 300 тысяч, а за тры гады павялічыцца ў два разы.

Нагадаем, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» — буйны мультыкультурны цэнтр Беларусі, які стаў асноўнай пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў праграмы «Нясвіж — культурная сталіца Беларусі 2012 года». Так, у маі тут адбылося XVII свята мастацтваў «Музы Нясвіжа» з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі; у чэрвені прайшоў фестываль опернага і балетнага мастацтва «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», які наведала больш за 4,2 тыс. гледачоў; у ліпені — тэатральны форум прафесійных тэатраў «Тэатр Уршулі Радзівіл», які сабраў 2,7 тыс. аматараў тэатральнага мастацтва. У культурнай сталіцы Беларусі пабывалі таксама ўдзельнікі ІІ Міжнароднага фестывалю «Уладзімір Співакоў запрашае». А з 17 жніўня па 4 лістапада ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» будзе экспанавацца выстаўка «Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600—1800» з велічнай калекцыі Музея Вікторыі і Альберта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 21 ліпеня Нясвіжскi музей-запаведнік наведалі 30.000 чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика