"Ляпісы" абкаталі "Рабкор" на стадыёне пад Львовам. 21.by

"Ляпісы" абкаталі "Рабкор" на стадыёне пад Львовам

19.08.2012 17:50 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Ляпісы” абкаталі “Рабкор” на стадыёне пад Львовам

           


За 2 тыдні да сусветнай прэм’еры новая праграма “Ляписа Трубецкого” амаль цалкам прагучала для 10 тысяч наведнікаў фэста “Захід 2012”.

Фота: Белсат 


 
Сэт “ляпісаў” закрываў другі дзень фестывалю, галоўная сцэна якога стаіць на стадыёне старога піянерлагера. Гурт не выканаў ніводнай песні, старэйшай за 2004 год (“Золотую антилопу” зайгралі на біс), а з новай праграмы прагучалі “Цмок ды арол”, “Не быць скотам”, “Путинарода”, “Броненосец”, “Рабкор”, “Железный” і іншыя.
 
 

 
“Ляпис Трубецкой” зараз у выдатнай канцэртнай форме. За кулісамі перад выступам Руслан Уладыка, як заўжды, задумліва паліў, духавікі і рытм-секцыя адкалывалі жартачкі і ахвотна размаўлялі з журналітсамі, і толькі Сяргей Міхалок не паказваўся з буса.
 
Але музыкі пачалі з большай увагай ставіцца да сябе і да свайго атачэння: “ляпісы” забаранілі фатографам і аператарам падымацца на сцэну і з’ехалі адразу пасля выступу, пакінуўшы фанатаў без аўтограф-сесіі.
 

 
Фэст "Захід" працягваецца ў вёсцы Радацічы пад Львовам з 17 па 19 жніўня. З беларусаў на ім выступілі "Крамбамбуля" і "Ляпис Трубецкой". 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 2 тыдні да сусветнай прэм'еры новая праграма "Ляписа Трубецкого" амаль цалкам прагучала для 10 тысяч наведнікаў фэста "Захід 2012".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика