Цуды вакол Князь-возера
22.08.2012
—
Новости Культуры
|
Можа, таму ў вёсках на беразе возера людзі цікавяцца самабытнасцю і ствараюць сваю казку? Завітаем да іх.
— У сельскім клубе адкрылі гурток, — гаворыць Анатолій Адамавіч. — З чатырнаццаці хлопцаў, як правіла, два аказваюцца сапраўднымі майстрамі. З імі і статуэткі, і карціны выразаем. Але больш усё-такі адлюстроўваюцца ў творчасці нашы дзіўныя мясціны. Глядзіш, і неўзабаве рукі выпільваюць з дрэва... русалку. За працай малым часта казкі ды байкі расказваю. А пасля прыходзіцца думаць, як дапамагчы вучню адлюстраваць палюбіўшагася яму героя. У гонар возера таксама названа сяло Чырвонае. З даўніх часоў тут існуюць рыбацкія абрады і байкі. А ў мясцовым СДК на працягу трыццаці гадоў займаецца палескім фальклорам калектыў «Раніца», які не так даўно пацвердзіў званне «народнага». Маладыя людзі не толькі пяюць, а збіраюць у свой творчы куфар народныя быліны і гульні. У клубе арганізавалі этнакуток сялянскага побыту. На паліцы ля печы — гліняныя збаны, у куце — кросны і вялізная ступа. А ў драўлянай калысачцы спіць немаўля.
У адной з жыхарак сяла на падворку таксама азёрная тэматыка. У клумбах з кветкамі плаваюць лебедзі, зробленыя з гліны. Муж некалі выразаў на ганку хвалістыя ўзоры. У пакоях вісяць карціны, вышытыя крыжыкам, гладдзю, стужкамі. На паліцах — дэкаратыўныя дрэвы і фігуркі з бісеру, на стале — нібы паветраныя вязаныя абрусы. Усе дываны і падушкі з яркімі, непаўторнымі ўзорамі. Такая казачная хатка з добрай феяй — Святланай Макарэвіч. — Вышывальшчыцай мяне яшчэ ў дзяцінстве празвалі, а зараз увогуле дзень і ноч займаюся рукадзеллем. Адна засталася, — распавядае Святлана Фёдараўна. — Муж памёр, сыноў ажаніла. Цяпер усім падарункі раблю. Ды ўнук мой вельмі цікавіцца. Маленькі яшчэ хлапчук, а як прыязджае ў госці з горада, адразу пытае: «Бабуля, што мы будзем вышываць?» Я рада, што перадаўся мой талент далей, што не забываюцца народныя традыцыі. На здымках: На падворку ў Святланы МАКАРЭВІЧ; Анатолій МАКАРЭВІЧ стварае з дрэва казкі. Ганна ЖУКОЎСКАЯ, «БН» Фота аўтара
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можа, таму ў вёсках на беразе возера людзі цікавяцца самабытнасцю і ствараюць сваю казку? Завітаем да іх.У вёсцы Чырвоны Бор здаўна было шмат майстроў. Бондары,... |
|