Вязаная сядзіба ды плёначныя лапці…
22.08.2012
—
Новости Культуры
|
Ніну Махнач ведаюць на Жыткаўшчыне не толькі як старэйшую медсястру, а і майстрыху, якая стварыла сапраўдны цэнтр народнай творчасці ў бальніцы сястрынскага догляду за старымі.
На падворку пансіяната імправізаваны калодзеж з жураўлем. Каля градак вялікія лялькі — бабка ды дзедка. На адной назе важна стаіць драўляны бусел. А з простых пластыкавых бутэлек нават «пальмы растуць». Непадалеку бабулькі з мядсёстрамі нешта лепяць з гліны ды песні народныя пяюць. У пакоях гучаць палескія спевы. У тэксце — словы пра прымакоў. Тыя, хто не здольны ўжо выходзіць на вуліцу, сабраліся ў сваіх «кватэрках» нібы на вячоркі. Адны вышываюць гладдзю, другія — вяжуць, хтосьці пляце кош. Так і хочацца назваць іх дзяўчатамі. А ў фае арганізавана цэлая выстава. На канапе — падушкі з палескім арнаментам, звязаныя з нітак вавёркі ды мядзведзі. Ёсць нават паляна з мухаморамі. На выставачным стале ўвогуле сапраўдная сялянская сядзіба з хатняй скацінай і лялькамі ў лапцях. Ёсць нават мадэль «самагоннага апарата» з кранікам. А тое, што гэта медыцынская ўстанова, зразумела па чашы са змяёй. Таксама вязанай. Нямецкая дэлегацыя не так даўно завітвала ў раён і дзіву давалася ад такога крэатыву і майстэрства.
— А да вас, Ніна Іванаўна, адкуль прыйшоў талент? Хто вучыў народным рамёствам? — Усё гэта перадалося мне ад роднай бабулі Ганны. Як зараз помню, яна наказвала: «Будзеш сама ўсе мець — ніколі гора не спазнаеш». У бабулі былі свае кросны, якія да гэтай пары захоўваю. Пасля вайны прыйшлося цяжка, усё рабілі самі. Але памятаю, як была вельмі моднай школьніцай са сваёй першай саматканай сумкай. На здымках: Ніна МАХНАЧ (з правага боку) са сваімі «дзяўчатамі». Ганна ЖУКОЎСКАЯ, «БН» Фота аўтара
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ніну Махнач ведаюць на Жыткаўшчыне не толькі як старэйшую медсястру, а і майстрыху, якая стварыла сапраўдны цэнтр народнай творчасці ў бальніцы сястрынскага... |
|