Ці вернуца слуцкія паясы ў Слуцк?... 21.by

Ці вернуца слуцкія паясы ў Слуцк?..

22.08.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вясною на адрас  Слуцкага краязнаўчага музея паступіла  прапанова ад прыватнага калекцыянера. Той выказаў жаданне прадаць  музею два рарытэты, два арыгінальныя слуцкія паясы, вырабленыя ў свой час на Слуцкай “персіярні” – за 85 і 90 тысяч амерыканскіх долараў...

Прапанову ўспрынялі  сур’ёзна не толькі музейшчыкі, але  і мясцовыя ўлады. Пытанне разглядалася на сесіі раённага Савета дэпутатаў  і на пасяджэнні Савета кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў раёна. Адзінагалосна вырашылі: знакамітыя на ўвесь свет паясы павінны вярнуцца на радзіму, туды, дзе іх і выткалі. Быў адкрыты спецыяльны банкаўскі рахунак, праведзена адпаведная растлумачальная работа на прадпрыемствах і ва ўстановах. І пакрысе грошы пачалі паступаць. За першыя два тыдні назбіралася больш за 70 млн. рублёў. Але гэта мізер з таго, што патрэбна, бо складае ўсяго толькі 0,5% ад неабходных паўтара мільярда рублёў. Тым не менш, мясцовая “вертыкакль” і найбольш актыўная частка слуцакоў не губляюць надзеі... Кампанія па збору сродкаў выявіць, наколькі цяперашнія слуцакі насамрэч патрыятычныя і гатовы ахвяраваць у імя слаўнага мінулага роднага краю... Свае кроўныя могуць пералічваць, дарэчы, не абавязкова арганізацыі і ўстановы, але і простыя грамадзяне. І не толькі месцічы, але ўсе беларусы, якія таго пажадаюць – з любога куточка краіны. Застаецца толькі нагадаць рахунак банка:     3604000000562 у філіяле 615 АЗБ «Беларусбанк», код 808, УНН-690305921, ОКПО-292495596000. Атрымальнік плацяжу – «Слуцкі краязнаўчы музей».

Пажадайма ўсім поспеху ў высакароднай справе!

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясною на адрас  Слуцкага краязнаўчага музея паступіла  прапанова ад прыватнага калекцыянера. Той выказаў жаданне прадаць  музею два рарытэты, два арыгінальныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика