Моцныя пазіцыі
30.08.2012
—
Новости Культуры
|
Сёння на кожнага жыхара ў Беларусі выдаецца амаль чатыры кнігі «Мы трымаем вельмі моцныя пазіцыі на постсавецкай прасторы, выдаючы амаль па 4 кнігі на кожнага жыхара рэспублікі», — адзначыла на сустрэчы з журналістамі ў Доме прэсы з нагоды будучага свята Дня беларускага пісьменства першы намеснік міністра інфармацыі Лілія АНАНІЧ (на здымку). Паводле яе слоў, Беларусь — чытаючая краіна, і нягледзячы на з’яўленне кніг электронных, цікавасць суайчыннікаў да друкаванага слова па-ранейшаму застаецца, што пацвярджаюць і праведзеныя сацыяльныя даследванні сярод наведвальнікаў бібліятэк. Беларускія выдаўцы імкнуцца чытацкі попыт цалкам задаволіць. Неблагі іх унёсак і ў сёлетні абвешчаны ў краіне Год кнігі — 5 тысяч 379 назваў кніг агульным тыражом 16,7 мільёна экзэмпляраў выпушчана за шэсць месяцаў 2012 года. Як падкрэсліла Лілія Ананіч, сёлета асабліва вялікая ўвага і падтрымка надаецца кнізе з боку дзяржавы. Распрацаваны і дзейнічае Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года кнігі. У першым чытанні прыняты «Закон аб выдавецкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», у стадыі завяршэння падрыхтоўка праекта Указа Прэзідэнта «Аб падтрымцы кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь». На дзяржаўным узроўні разглядаюцца пытанні, звязаныя з выпускам школьных падручнікаў, сацыяльна значнай літаратуры, за кошт дзяржаўных сродкаў выпускаюцца кнігі для дзяцей са слабым зрокам. Беларуская кніга сёння годна прадстаўлена ў свеце. У прыватнасці на сёлетнім Міжнародным конкурсе дзяржаў-удзельнікаў СНД «Мастацтва кнігі» менавіта айчынныя выданні сталі лідэрамі па колькасці атрыманых узнагарод, у тым ліку і ўладальнікамі вышэйшай адзнакі — Гран-пры. Друкаванае слова будзе ў цэнтры ўвагі і на свяце Дня беларускага пісьменства, якое пройдзе ў гэтыя выхадныя ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. У насычанай двухдзённай праграме — звыш 50 мерапрыемстваў. Адным з цэнтральных стане масштабны фестываль кнігі і прэсы, які дасць магчымасць гасцям і ўдзельнікам свята пазнаёміцца з шырокім спектрам прадукцыі сучасных беларускіх выдаўцоў і паліграфістаў. Фота: Валерый ХАРЧАНКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на кожнага жыхара ў Беларусі выдаецца амаль 4 кнігі
|
|