Друкаванае слова і час
30.08.2012
—
Новости Культуры
|
НА СВЯТА, акрамя беларускіх літаратараў, збяруцца госці з Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Таджыкістана, Украіны, Туркменістана, Сербіі і Чарнагорыі. Праграма свята ў Глыбокім разлічана на два дні — 1 і 2 верасня. У ёй як традыцыйныя мерапрыемствы, такія як Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», міжнародны «круглы стол» з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў, які сёлета пройдзе пад дэвізам «Пісьменнік. Кніга. Час», маштабная прэзентацыя беларускай кнігі і прэсы, навукова-практычная канферэнцыя «Глыбоцкія чытанні», так і новыя, адметныя. Напрыклад, сёлета ўпершыню ў межах Дня беларускага пісьменства адбудзецца конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка».
— Беларусь — краіна, якая шмат чытае. І нягледзячы на развіццё сучасных тэхналогій, на распаўсюджванне электронных кніг, у нас па-ранейшаму вялікі попыт менавіта на друкаваную кнігу. У год мы выдаем каля чатырох кніг на кожнага жыхара Беларусі. Дарэчы, у першым паўгоддзі гэтага года агульны тыраж выдадзеных кніг склаў 16,7 мільёна экзэмпляраў, — паведаміла Лілія Ананіч. Яшчэ больш шырэйшаму распаўсюджванню кнігі, асабліва беларускай, як праз кнігагандлёвыя кропкі, так і праз бібліятэкі, павінны паспрыяць Закон аб выдавецкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, прыняты ў першым чытанні ў парламенце, і Указ Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы нацыянальнага кнігавыдання, падрыхтоўка праекта якога знаходзіцца на фінішнай стадыі (ён прадугледжвае меры па стымуляванні развіцця нацыянальнага кнігавыдання). Сімвалічна, што гэтыя дакументы разглядаюцца і плануюцца быць прынятымі менавіта ў Год кнігі. Але ўжо і сёння падтрымка дзяржавай беларускай кнігі і беларускага кнігавыдання відавочная. Так, сёлета ў межах дзяржаўнага заказу мяркуецца выдаць прыкладна 120—130 сацыяльна значных кніг. Гэта кнігі з серыі «Школьная бібліятэка» па праграмных творах, падручнікі, кнігі для людзей з праблемамі са зрокам, напісаныя шрыфтам Брайля. Упершыню ў гэтым годзе ў межах дзяржаўнага заказу выдаюцца кнігі беларускіх аўтараў для мэтавага папаўнення публічных бібліятэк: зборнікі маладых паэтаў і празаікаў, а таксама асобныя творы беларускіх аўтараў на беларускай мове. Юлія БАЛЬШАКОВА, «БН» Фота Аляксея БАНДАРЭНКІ Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», арганізаваная напярэдадні Дня беларускага пісьменства, пачалася 29 жніўня ў Мінску. У склад экспедыцыі па традыцыі ўвайшлі вядомыя дзеячы навукі, культуры і мастацтва, педагогі, прадстаўнікі міністэрстваў і духавенства. Канцавой кропкай «Дарогі да святыняў» 2 верасня стане Глыбокае. НА ЗДЫМКУ: удзельнікі экспедыцыі. Фота БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НА СВЯТА, акрамя беларускіх літаратараў, збяруцца госці з Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Таджыкістана, Украіны, Туркменістана, Сербіі і Чарнагорыі. Праграма...
|
|