На фолк-фэст "Камяніца" прыедзе "Іван Купала"
30.08.2012 12:18
—
Новости Культуры
|
На фолк-фэст "Камяніца" прыедзе "Іван Купала" Адмысловым госцем фолк-фестывалю "Камяніца", які адбудзецца 15 верасня пад Мінскам, будзе расійскі гурт "Іван Купала". На галоўнай сцэне таксама выступяць беларускія калектывы "Ліцвіны", "Юр’я", "Крамбамбуля", FolkRoll і Наста Някрасава. Гурт "Іван Купала" з хітамі "Кострома" і "Коляда" пры канцы 90-х здзейсніў сапраўдную рэвалюцыю на постсавецкай музычнай сцэне, спалучыўшы электронныя аранжыраванні і карнявы фальклор. Але і пасля гэтага калектыў не стаяў на месцы - гэтым летам выйшаў трэці студыйны альбом "Купалы" пад назвай "Родина". - У сваёй творчасці мы шмат выкарыстоўваем беларускія народныя песні - менавіта з іх большай часткай складаўся наш другі альбом "Радио Награ" (2002), таму запрашэнне з Мінска нас вельмі цешыць, - распавёў кіраўнік гурта Аляксей Румянцаў. - Новы альбом атрымаўся беларуска-ўкраінскім - мы працавалі з песнямі Палесся, у чым нам вельмі дапамагла вядомая фалькларыстка Зінаіда Мажэйка, якая жыве ў Мінску. Фестываль у гэтым годзе будзе праходзіць з 12 да 21 гадзіны. На ім упершыню будзе працаваць сцэна аматарскіх калектываў. Гледачоў чакаюць традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, дэфіле і конкурс нацыянальных строяў, выставы фатографаў і мастакоў. Калі вы жадаеце ўзяць удзел у любым з гэтых напрамкаў, пішыце на адрас Месца правядзення - Музей народнай архітэктуры і побыту з пасёлку Азярцо (5 км за аўтарынак "Малінаўка"), дзе сярод маляўнічых лугоў можна пабачыць сабраныя з усёй Беларусі драўляныя дамы і іншыя пабудовы 18-20 стагоддзяў. Усе грошы за ўваход атрымлівае музей, што дапамагае яму захоўваць экспанаты. Фестываль адбудзецца пры падтрымцы ААТ "Банк БелВЭБ". Даведка: (033) 673-83-97. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адмысловым госцем фолк-фестывалю "Камяніца", які адбудзецца 15 верасня пад Мінскам, будзе расійскі гурт "Іван Купала". На галоўнай сцэне таксама выступяць беларускія... |
|