За 10 тысяч і апрануць, і пастрыгуць, і пафарбуюць
30.08.2012
—
Новости Культуры
|
У сталічным Палацы Прафсаюзаў пройдзе восеньскі Модны Маркет -- некалькі зонаў шопінгу, стыльнага адпачынку і жаночай свабоды. Асноўная зона будзе рынак дызайнерскага адзення і аксесуараў. Свае працы на форум прадставяць больш за 80 айчынных дызайнераў. Многія з іх спецыяльна падрыхтуюць да восеньскага маркету некалькі навінак.Модніцы не пройдуць міма beauty-зоны, дзе будуць працаваць візажысты і цырульнікі. Тут можна будзе абнавіць свой вобраз, атрымаць кансультацыю прафесійных імідж-стылістаў, пазнаёміцца з арганічнай касметыкай. Модныя мамы змогуць гуляць па Моднаму Маркету, забыўшыся на ўсё. Для дзяцей арганізаваны дзіцячы пакой. Цікава, што квіток на мерапрыемства каштуе усяго 10 тысяч, а для дзяцей да 10 гадоў -- увогуле бясплатна. Грашовае пытанне складанае для модных маркетаў: наведвальнікі не аднойчы скардзіліся на завысокія кошты. Пры гэтым зразумелая і пазіцыя арганізатараў -- аўтарскія рэчы не павінны каштаваць танна. Між тым, аматары эксклюзіваў выказваюць даволі канкрэтныя пажаданні: “Каб людзі прыходзілі на Маркет, як у краму, а не як у музей”, -- напісала ў фэйсбуку адна са сталічных модніц. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічным Палацы Прафсаюзаў пройдзе восеньскі Модны Маркет -- некалькі зонаў шопінгу, стыльнага адпачынку і жаночай свабоды.
|
|