Прэзідэнт Польшчы распачне публічныя чытанні «Пана Тадэвуша». 21.by

Прэзідэнт Польшчы распачне публічныя чытанні «Пана Тадэвуша»

06.09.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У суботу, 8 верасня, больш чым у 50 польскіх гарадах акцёры, масткі, простыя людзі пачнуць публічнае чытанне паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэуш”, якое будзе доўжыцца на працягу тыдня.

Акцыю ў 11.00 у Саскім парку Варшавы распачне асабіста прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі. Чытаньне будуць трансліраваць Польскае тэлебачанне і Польскае радыё.

Нагадаем, што Адама Міцкевіча, які родам з цяперашняга Баранавіцкага раёна Брэстчыны, палякі лічаць сваім паэтам, літоўцы сваім, беларусы – сваім. Паэма “Пан Тадэвуш” лічыцца самым значным творам Адама Міцкевіча. І сёлета спаўняецца роўна 200 год падзеям, апісаным у ёй. Тым не менш, у Беларусі ніякіх значных мерапрыемстваў (тым больш, з удзелам кіраўніка дзяржавы) з нагоды юбілею не запланавана.

Нагадаем, што дзеі паэмы адбываюцца на працягу пяці дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве», перад нашэсцем Напалеона. Галоўныя героі паэмы -- Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі дзвух узаемнаварожых шляхецкіх родаў.

«Пан Тадэвуш» пачынаецца са знакамітага прызнання ў любові да Літвы. Напэўна, ў Беларусі ўжо не засталося людзей, якія не разумеюць, што пад тагачаснай Літвой меліся на ўвазе цяперашнія беларускія землі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 8 верасня, больш чым у 50 польскіх гарадах акцёры, масткі, простыя людзі пачнуць публічнае чытанне паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэуш”, якое будзе доўжыцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика