На «Ляпісаў» у Вільню ўжо не патрапіць
19.09.2012
—
Новости Культуры
|
Беларусам не хапіла квіткоў на канцэрт любімага гурта.
Квіткі на віленскі канцэрт гурта “Ляпіс Трубяцкі” пачалі прадавацца без усялякай рэкламы, але разыйшліся ўсяго за тыдзень. Некалькіх дзён хапіла на тое, каб цалкам запоўніць залу Pramogu Arena. На жаль, гурт не можа даць канцэрт у родным Мінску, таму па дапамогу прыйшлося звяртацца да бліжэйшых краін-суседак. Перад Вільнюсам канцэрты “Ляпіса Трубяцкога” адбудуцца ў Санкт-Пецярбургу, Маскве і Кіеве. Квіткі на іх яшчэ можна набыць. Большасць беларускіх фанатаў набывалі квіткі на канцэрт у Вільнюс з разлікам на спецыяльны аўтобусны тур, што арганізоўваўся з Мінску. Візы для фанатаў бясплатныя, што значна палегчыла для многіх справу даезду. Квіткі расхапалі хутка, многія фанаты засталіся без заветнага пропуску на канцэрт. Ім прапанавана далучыцца да выступленняў гурта ў Расіі і Украіне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусам не хапіла квіткоў на канцэрт любімага гурта.
|
|