На Віцебшчыне адзначылі свята жураўлёў і журавін. 21.by

На Віцебшчыне адзначылі свята жураўлёў і журавін

01.10.2012 19:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Віцебшчыне адзначылі свята жураўлёў і журавін

  • Дзіяна Серадзюк, фота Вольгі Алімавай, TUT.BY

           


Фота Вольгі Алімавай
У горадзе Міёры ўпершыню прайшло экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”. Мэтай імпрэзы сталася прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем экалогіі на мясцовым узроўні пры падтрымцы міжнароднай супольнасці.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міёрскі райвыканкам, Праект ЕС і ПРААН “Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Фота Вольгі Алімавай


Фота Вольгі Алімавай


Фота Вольгі Алімавай

 
Час і месца правядзення свята абраныя невыпадкова. Тут, на Віцебшчыне, месціцца адно з найбуйнейшых верхавых балот у Беларусі і ва ўсёй Еўропе – Ельня. І менавіта ў верасні гэтыя мясціны прымаюць на адпачынак падчас восеньскай міграцыі больш за 4 000 жураўлёў і 10 000 гусей штогод. Таксама ў гэты час на тутэйшых балотах пачынаецца сезон збору журавін. Па словах старшыні Міёрскага райвыканкама Ігара Кузняцова, у мінулым годзе было нарыхтавана 150 тон ягад. У цэлым запасы журавін на балоце Ельня па розных крыніцах ацэньваецца ў 200–400 тон.
 
На прэс-канферэнцыі з арганізатарамі фэсту шмат увагі надзялялася тэме інвестыцый у экалагічныя праекты Беларусі, уздымаліся пытанні наконт інфраструктуры і развіцця экатурызму ў раёне. Кіраўнік Аддзела праектаў і праграм Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Левелін Эдвардс паведаміў, што гэтым летам Еўрапейскай камісіяй было прынята рашэнне аб фінансаванні праекта на дванаццаць мільёнаў еўра, які будзе прысвечаны развіццю розных аспектаў “зялёнай” эканомікі ў нашай краіне.
 
Падчас свята прадстаўнік ПРААН у Беларусі Антоніас Брук падкрэсліў важнасць захавання беларускіх балот не толькі для Беларусі, Еўропы, але і для ўсяго свету. “Гэты фестываль паказвае, што сумеснымі намаганнямі міжнародных, дзяржаўных арганізацый, мясцовых органаў улады, няўрадавых і грамадскіх арганізацый і, канешне ж, мясцовых жыхароў, можна шмат чаго дасягнуць у гэтым напрамку”, – сказаў Брук.
 
Нягледзячы на капрызнае надвор’е, што панавала ў Міёрах 30 верасня, у гарадскім месцы адпачынку “Паўвостраў” стаяў святочны тлум, чуліся спевы і музыка. Прыбраны ў жоўтае лісце сквер стаў гарманічнай дэкарацыяй для афармлення імправізаваных вясковых падворкаў Міёрскага краю. На іх мясцовыя жыхары выстаўлялі ўсе багацці сваіх раёнаў – ад прадметаў народных промыслаў да садавіны, гародніны, выпеку і саленняў. Тут жа гаспадары падвор’яў заклікалі наведвальнікаў пакаштаваць разнастайнай выпечкі з журавінамі, журавінавага морсу і нават гарэлкі. Шчыравалі недарэмна: кожны хацеў перамагчы ў конкурсе на лепшы падворак. Былі на свяце і іншыя забавы: выступленні песенных калектываў і выканаўцаў, конкурсная праграма сярод школьніц “Міёрская Журавінка”, атракцыёны, экалагічныя гульні, віктарыны, выстава-продаж вырабаў народных майстроў.

Фота Вольгі Алімавай

 
Фота Вольгі Алімавай
Самы вялікі ў Беларусі жураўль-арыгамі

Фота Вольгі Алімавай


Фота Вольгі Алімавай


Фота Вольгі Алімавай


Фота Вольгі Алімавай


Фота Вольгі Алімавай

 
Кульмінацыяй святочных мерапрыемстваў стаў арганізаваны аўтобусны выезд на палі Міёрскага краю, дзе ўсе ахвотныя праз спецыяльныя прыстасаванні і біноклі маглі назіраць за зграямі грацыёзных шэрых жураўлёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мэтай імпрэзы сталася прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем экалогіі на мясцовым узроўні пры падтрымцы міжнароднай супольнасці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика