"Палац" адзначыць 20-годдзе новым альбомам і сяброўскім канцэртам. 21.by

"Палац" адзначыць 20-годдзе новым альбомам і сяброўскім канцэртам

03.10.2012 20:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Палац" адзначыць 20-годдзе новым альбомам і сяброўскім канцэртам

           


“Палацу” - 20! З гэтай нагоды пачынальнікі хвалі беларускага фолк-мадэрну выдаюць новы альбом і ладзяць вялікі канцэрт. Але пра ўсё па-парадку. Альбом атрымаў назву “Кола грукатала”. Па словах лідара “Палаца” Алега Хаменкі, дыск будзе прадстаўляць сабой складанку лепшых і новых песень гурта, напісаных цягам апошніх шасці гадоў.


 
Алег Хаменка: “Няма канцэпцыі ў альбома. Гэта нашы песні, якія не выдаваліся ў нумарных альбомах, якія былі запісаныя цягам апошніх шасці гадоў. Сярод іх тое, што ўваходзіла ў розныя складанкі, і некалькі песень, якія яшчэ нідзе не гучалі. Акрамя вельмі вядомых і даўно створаных песень, такіх як “Кола грукатала” ці “Праваджала маці сына”, будзе “Шэрая поўсць”, якую ніхто не чуў, “Стаіць вярба”, якую мы толькі некалькі разоў гралі на канцэртах. То бок, альбом будзе свайго роду кампіляцыяй хітоў за апошнія шэсць гадоў”.

Алег Хаменка кажа, што будучая пласцінка “Палаца” яму вельмі падабаецца. Перад Калядамі яна з’явіцца ў інтэрнэце ў вольным доступе. А набыць яе, спадзяецца музыка, можна будзе ўжо на канцэрце-святкаванні юбілею, які пройдзе 26 кастрычніка ў РТБД.
 
“На канцэрце будуць сябры, з якімі мы працавалі апошнія гады, - распавядае Алег пра святочны спектакль у тэатры. - Будуць музыканты, якія працавалі разам з “Палацам”, і ад якіх мы ўзбагаціліся ў творчасці і ў жыцці, і якія засталіся нашымі сябрамі. Будуць калегі. Думаю, што нейкія моманты віншавання мы зрэжысуем. Але, можа, гэтага і не трэба! Хочацца нечага лёгкага, такога, як у святочны дзень. Каб гэта была не справаздача, а каб гэта было свята”.
 
Падчас канцэрта, адзначае Хаменка, прагучаць толькі тыя песні “Палаца”, якія любяць граць музыкі гурта. Па гэтай прычыне, жартуе Алег, і праграма юбілею мае назву “Сяброўскі канцэрт гурта “Палац” з лепшымі песнямі любові і мудрасці”. Квіткі на канцэрт можна набыць у касе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта нашы песні, якія не выдаваліся ў нумарных альбомах, якія былі запісаныя цягам апошніх шасці гадоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика