"Серебряная свадьба" - лепшы беларускі альбом года?
08.10.2012 14:46
—
Новости Культуры
|
"Серебряная свадьба" – лепшы беларускі альбом года? Сайт
На другой прыступцы чарту фінішавалі Akute з альбомам "Не існуе" (8,50). На трэцяй і чацвёртай пазіцыі – працы гуртоў Clover Club і Drum Ecstasy (па 8,00). На пятай – супольны дыск беларускага трыа Port Mone і ўкраінскага этна-калектыву "ДахаБраха" (7,75). "Можна казаць пра тое, што "Laterna Magica" – рэальны прэтэндэнт на тытул лепшага беларускага альбома 2012 года. Дзевяць балаў дагэтуль у нас атрымлівалі толькі альбомы гуртоў "Ляпис Трубецкой" і "Троіца", – адзначае кіраўнік праекта Зміцер Безкаравайны. – З іншага боку, гэты рэйтынг адлюстроўвае меркаванне толькі чатырох штатных экспертаў, а ўзнагароджваем па выніках года мы яшчэ па трох незалежных версіях". За першае паўгоддзе 2012 у разглядаемым сайтам сегменце (рок, поп, фолк, альтэрнатыва) было выдадзена 33 новых альбомы. 60% з іх выкладаліся ў Сеціва без выпуску на на CD альбо адначасова з ім. Беларускамоўныя альбомы ўпершыню з першага паўгоддзя 2009 саступілі другую прыступку англамоўным. Сайт Experty.by быў адчынены ў 2008 годзе для сістэматычнага апісання беларускіх запісаў. У лік штатных экспертаў і заснавальнікаў праекту таксама ўваходзяць Сяргей Будкін, Алег Клімаў і Зміцер Падбярэзскі. Акрамя іх у праекце прымаюць удзел восем беларускіх і пяць замежных крытыкаў. Цалкам спіс лепшых беларускіх альбомаў першага паўгоддзя (з магчымасцю праслухоўвання) і агляд галоўных тэндэнцый глядзіце на сайце Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сайт Experty.by абвесціў топ-10 лепшых беларускіх альбомаў, выдадзеных у першым паўгоддзі 2012. З вялікім адрывам яго ўзначаліў дыск "Laterna Magica" гурта "Серебряная свадьба" -...
|
|