На дзіцячым "Еўрабачанні" беларус выступіць першым
17.10.2012 10:30
—
Новости Культуры
|
На дзіцячым "Еўрабачанні" беларус выступіць першым Днямі ў Амстэрдаме (Нідэрланды), дзе ў першы дзень зімы пройдзе міжнародны дзіцячы песенны конкурс, адбылося лёсаванне ўдзельнікаў. Адкрываць шоу выпала прадстаўніку Беларусі Ягору Жэшку з песняй "А мора-мора...". Дарэчы, за 10 гадоў удзелу Беларусі ў дзіцячым "Еўрабачанні" 1-ы стартавы нумар нашай краіне дастаўся ўпершыню.
Агульны парадак выступленняў юных канкурсантаў з 12 краін выглядае наступным чынам: Беларусь, Швецыя, Азербайджан, Бельгія, Расія, Ізраіль, Албанія, Арменія, Украіна, Грузія, Малдова, Нідэрланды. Для трох краін — Азербайджана, Албаніі і Ізраіля — удзел у дзіцячым "Еўрабачанні" стане дэбютным. Дарэчы, абедзвюх нашых суседак на конкурсе прадставяць дзяўчаты: Расію — масквічка Валерыя Янгалычава, якая летась прадстаўляла на гэтым жа конкурсе Малдову, а Украіну — Насця Петрык, старэйшая сястра якой, Віка, прывезла 2-е месца з дзіцячага "Еўрабачання-2008". Як расказала кіраўнік рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання", прадзюсар тэлеканала "Беларусь-2" Людміла Барадзіна, сёлета дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе пад заклікам "Разбі лёд" — поўная супрацьлегласць леташняму "Запалі агонь". Адпаведна, прыгожыя "ледзяныя" элементы плануецца выкарыстаць у афармленні сцэны. Увогуле, арганізатары абяцаюць "з невялікай дапамогай маці-прыроды ператварыць увесь Амстэрдам у адну вялікую зімовую казачную краіну", а на юбілейнае, дзясятае, шоу запрасіць спецыяльных гасцей. Ці растопіць песня беларускага ўдзельніка Ягора Жэшкі "А мора-мора..." зімовы лёд, даведаемся крыху менш як праз 1,5 месяца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ці растопіць песня беларускага ўдзельніка Ягора Жэшкі "А мора-мора..." зімовы лёд, даведаемся крыху менш як праз 1,5 месяца.
|
|