Ад “Happy Face” ў 90-х засталася толькі “шыльда” (+відэа, аўдыё). 21.by

Ад “Happy Face” ў 90-х засталася толькі “шыльда” (+відэа, аўдыё)

25.10.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гурт Happy Face. Злева направа: Слава Фёдараў – барабаншчык, Аляксей Цецін – саліст і бас-гітарыст, Яўген Пракаповіч – гітарыст. На фота не хапае кіраўніка гурту – Івана Лучшага

Гурт “Happy Face” вярнуўся на сцэну праз дзесяць гадоў пасля сыходу. Што цяпер яны іграюць: “соплі” ці сапраўдную музыку?

З гісторыі гурту

Гурт з’явіўся яшчэ ў сярэдзіне 90-х у Маладзечне і іграў “грандж”. Гэты стыль музыканты абралі невыпадкова: яны выраслі на падобнай музыцы амерыканскага гурту “Nirvana”. У 1998 годзе выйшаў іх першы альбом “Grunge?!”. Праз год гурт перамог на “Рок-каранацыі” ў намінацыі “Дэбют года”. Яшчэ праз год выйшаў другі альбом “Час рваць”. Потым быў фестываль “Басовішча-2001”, а пасля нічога. Гурт распаўся на цэлых дзесяць гадоў.

– Ігралі да пэўнага моманту, пакуль нашы шляхі не разышліся: мяне забралі ў армію, а ў барабаншчыка з’явілася сям’я і іншая работа, – пачынае саліст цяперашняга гурту Аляксей Цецін. – Пасля арміі ажаніўся, праз некаторы час развёўся. Так усё перамалолася і нічога не засталося. Вось мы і падумалі з гітарыстам Яўгенам Пракаповічам, што было б добра зноў сабрацца. Мы знайшлі барабаншчыка і пачалі рэпеціраваць. Але праз два гады і ён сышоў. Цяпер з намі малады 19-гадовы хлопец Слава Фёдараў. Першы наш канцэрт з ім адбыўся 16 кастрычніка.

– Што самае складанае ў вяртанні?

– Складана зноў заваяваць хоць і невялікую, але папулярнасць, якую мы мелі ў 90-х гадах. Гурт цяпер зусім іншы, нават музыка змянілася. Раней мы ігралі ў стылі “грандж” гурту “Nir­vana”, бо выраслі на ім і хацелі іграць штосьці падобнае. Цяпер для нас на першым месцы мелодыя і стыль вызначаем як “пост-грандж” альбо “альтэрнатыўны рок”. Ад старога засталася толькі “шыльда”. Звычайна, калі мяняюць стыль, мяняюць і назву, але мы не хацелі гэтага рабіць, бо назва – брэнд. Людзі яе памятаюць. Нам яшчэ не так складана, як зусім маладым гуртам. Ім не толькі грошай за выступленні не плацяць, дык яшчэ і самім прыходзіцца выкупляць і прадаваць білеты.

– Як людзі ставяцца да такіх змяненняў?

– Некаторыя, якія раней нас слухалі, незадаволеныя, кажуць, што зараз іграем “соплі”. Але з’яўляюцца іншыя, якім наша цяперашняя музыка падыходзіць. Ёсць і тыя, каму ўжо недзе па 28 гадоў, дык яны ўзгадваюць, як раней прыходзілі на канцэрты і адрываліся. Маладыя ж глядзяць з пагардай.

У канцы чэрвеня гурт выпусціў свой трэці альбом “Звышновая” тыражом 200 дыскаў. Пісаўся ён на працягу трох гадоў. Музыка песень Аляксея Цеціна, а словы – Яўгена Пракаповіча. Цяпер на павольную песню з віяланчэллю “Вечная восень” здымаецца кліп у адным з мінскіх паркаў.


“Каранацыя вычарпала сябе”

– Ці збіраецеся зноў удзельнічаць у “Рок-каранацыі”?

– Так, хутчэй за ўсё ў намінацыі “вяртанне года”. Але цяпер каранацыя зусім іншая. Раней яна была сапраўднай падзеяй. Цяпер жа там выступаюць нейкія незразумелыя гурты, а адзнакі неаб’ектыўныя. Шмат хто лічыць, што каранацыя вычарпала сябе. І чаму менавіта рок-каранацыя? Чаму нельга ўдзельнічаць гуртам, якія іграюць не рок?

“Інтэрнэт сапсаваў музыканту жыццё”

– Інтэрнэт крыху сапсаваў музыканту жыццё. Раней існавалі музычныя газеты, з якіх людзі даведваліся пра канцэрты, касеты. А цяпер у інтэрнэт зайшоў, кнопку націснуў і ўсё. Нікому нічога не трэба. Дыскі не прадаюцца. Ніякіх грошай са свайго мы не маем. Цяпер ніхто і не хоча выпускаць дыскі. Зрабілі альбом і ў інтэрнэт выкінулі. Асноўны даход – канцэрты. Музыканты ўжо не хочуць пісаць поўнафарматныя альбомы, бо гэта нявыгадна. Пішуць па чатыры-пяць песень. Альбо нават сінгл – адну песню. Але мне здаецца, што ў творчасці павінен быць вынік. Вось мы працавалі і вось альбом, дзе 13 песень.

У планах гурту – песня на роднай мове

– Цяпер плануем запісаць песню на беларускай мове. Выпусцім яе сінглам недзе ў пачатку наступнага года. Звычайна мы спяваем на рускай мове, бо для нас яна больш камфортная. Я не супраць беларускай, проста ў мяне наўрад ці атрымаецца спяваць на ёй так, як на рускай. Яшчэ калі вучыўся ў школе, у нас амаль не было беларускай мовы. Прадмет быў, але мы на ім размаўлялі па-руску. Англійскую я дрэнна ведаю. Не хочацца каверкаць.

Happy Face - Крылья из кевлара

Настасся РОЎДА.

Фота і відэа забяспечаны Аляксеем ЦЕЦІНЫМ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт “Happy Face” вярнуўся на сцэну праз дзесяць гадоў пасля сыходу. Што цяпер яны іграюць: “соплі” ці сапраўдную музыку?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика