Наступны конкурс аматарскага кіно пройдзе ў 2014 годзе. 21.by

Наступны конкурс аматарскага кіно пройдзе ў 2014 годзе

26.10.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Вілейцы 20 кастрычніка прайшоў конкурс аматарскага кіно "Гэта мой край".

На ўдзел у конкурсе было пададзена 10 заявак, але дапушчаныя толькі шэсць чалавек.

Актыўны удзел у конкурсе прынялі віляйчане. Алена і Сяргей Шахрай прадэманстравалі фотаэцюд "Чатыры поры года".

Фільм перамог у намінацыі “За заканамернае спалучэнне малюнка і музыкі”.  Другое месца заняў краязнаўца Вілейшчыны Міхаіл Петух – за фільм “Памяць зямлі”, які распавёў аб экспедыцыях па маршрутах Першай сусветнай вайны.

Гран-пры атрымаў Дзмітры Іўчанка з Талачына "Мы нашчадкі дручан". Ён выйграў галоўны прыз – шкляную статуэтку ў выглядзе літары “В”. На мінулым фестывалі яго фільм заняў трэцяе месца.

Як расказаў “РГ”  краязнаўца, пераможца леташняга конкурсу аматарскага кіно Міхаіл Петух, у адрозненне ад мінулага конкурсу работы на фестывалі былі значна лепшымі, якаснымі. На думку журы, у гэтым годзе было менш спрэчак, удзельнікі больш сур'ёзна падыходзілі да конкурсу.

– Я мару, каб мае фільмы займалі 10-е, 20-е месцы. Каб на наступным кінафестывалі былі фільмы, значна лепшыя за мае", – кажа Міхаіл. – Наступны конкурс аматарскага кіно пройдзе ў 2014 годзе. Здымаць фільм – гэта вялікая работа, таму праводзіць такі конкурс штогод вельмі складана.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вілейцы 20 кастрычніка прайшоў конкурс аматарскага кіно "Гэта мой край".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика