Запрацавала выстава да 200-годдзя вайны з Напалеонам. 21.by

Запрацавала выстава да 200-годдзя вайны з Напалеонам

30.10.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ад 24 кастрычніка ў выставачнай зале Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея працуе выстава “Навала дванаццатага года”. Яна прысвечаная 200-годдзю вайны з Напалеонам.

На выставе можна пабачыць рэпрадукцыі карцін і копіі тэкстаў дакументаў, якія прысвечаныя гісторыі вайны. Іх перадаў музею старшыня Нацыянальнага камітэта Беларусі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны.

Выстава будзе працаваць да пятага снежня.

Гісторыя падзей 1812 года амаль ва ўсіх кнігах пачынаецца аднолькава:

“На світанні 24 чэрвеня (па старым стылі – 12 чэрвеня) 1812 года войскі Напалеона без абвяшчэння вайны пераправіліся праз раку Нёман і ўварваліся ў межы Расіі”.

Падзеі той вайны не абышлі бокам і Смаргоншчыну. Менавіта тут ўлетку 1812 года знаходзіўся 2-і Кавалерыйскі корпус пад кіраўніцтвам генерала Корфа, які ўваходзіў у склад 1-й рускай арміі пад камандаваннем Барклая-дэ-Толі.

Аддзел інфармацыі.

Фота yandex.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 24 кастрычніка ў выставачнай зале Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея працуе выстава “Навала дванаццатага года”. Яна прысвечаная 200-годдзю вайны з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика