Сёння ў Мінску адчыняецца фотавыстава Міколы Лінніка
31.10.2012
—
Новости Культуры
|
Матылёк Сёння ў 18.00 у Мінску ў бібліятэцы імя Цёткі па вул. Талбухіна, 12 а адчыняецца выстава фатографа-аматара Міколы Лінніка. Значная частка з прадстаўленых работ – з нашага рэгіёну. – Фота з выставы, – паведаміў “РГ” Мікола Ліннік, – гэта карцінкі жывёльнага свету, вёскі Валожыншчыны і Смаргоншчыны, сямейны ансамбль пад кіраўніцтвам Валерыя Сальніка. Усяго на выстаўцы будзе дэманстравацца 24 фотаработы майстра. Яна – чацвёртая персанальная ў творчым багажы фотамайстра. Да гэтага 2 выстаўляліся ў Мінску, адна – у Гомелі. Мікола Ліннік цяпер працуе вядучым інжынерам філіяла Міжгародняя сувязь РУП “Белтэлекам” у Мінску. Доўгі час жыў і працаваў у Радашкавічах. Нарадзіўся 3 сакавіка 1954 года ў вёсцы Порычы Валожынскага раёна. Натхненне: Нясучыя святло: Дотык да спадчыны: З адноаго кораню: Вялля: Выстава працуе да 28 лістапада. Ад панядзелка да чацвярга з 10.00 да 20.00, у суботу–нядзелю з 10.00 да 18.00. Выхадны – пятніца. Мікола ГАЙДУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў 18.00 у Мінску ў бібліятэцы імя Цёткі па вул. Талбухіна, 12 а адчыняецца выстава фатографа-аматара Міколы Лінніка. Значная частка з прадстаўленых работ – з... |
|