Вось яны – Пінкавічы, вось гэты дом...
01.11.2012
—
Новости Культуры
|
СПЯШАЙЦЕСЯ з паэтам стрэцца…» — пісаў Максім Танк у сваім вершы «Ля помніка Якубу Коласу». І гэты год — добрая нагода перачытаць творы класіка, паўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у яго гонар. А яны адбываюцца па ўсёй краіне. Так, заўтра ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі адкрываецца Літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа. Ён, дарэчы, стаіць насупраць вуліцы, якая таксама названа ў гонар Песняра.
— Пасля ўрачыстага адкрыцця музея, экскурсіі святкаванні перамесцяцца ў Пінкавіцкі Дом культуры. У гонар юбілейнай даты для гасцей падрыхтавана літаратурнае свята, — распавяла дырэктар Літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа ў Пінкавічах Ніна Палавец. — Парадуюць выстава народных рамёстваў, выступленні паэтаў, творцаў, канцэрт народнага ансамбля «Крыніца» мясцовага Дома культуры. Удзельнікамі ўрачыстасцей стануць і дзеці, і дарослыя, і мясцовыя жыхары, і прыезджыя. Паколькі ў бягучыя дні шмат мерапрыемстваў у Мінску, сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч абяцаў хоць і трошкі пазней, але абавязкова прыехаць у Пінкавічы… А ў Мінску ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа свята «Каласавіны» пачалося ўчора. На сустрэчы «Казкі жыцця» з дзецьмі гутарылі паэты, сын Якуба Коласа — Міхась Канстанцінавіч. Сёння за «круглым сталом» «Актуальныя пытанні папулярызацыі творчай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа» збяруцца з розных мясцін рэспублікі прадстаўнікі не проста музеяў, бібліятэк, тэатраў, школ, але тых устаноў, якія носяць імя народнага паэта. Такое мерапрыемства адбываецца ўпершыню, паведаміла дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску Зінаіда Камароўская. А 2 лістапада адкрыецца XXVІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, якая збярэ больш за 50 удзельнікаў. Прыедуць нават Вера ГНІЛАЗУБ, «БН» НА ЗДЫМКАХ: дырэктар музея Ніна ПАЛАВЕЦ; Літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёна. Фота Паўла ЧУЙКО, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СПЯШАЙЦЕСЯ з паэтам стрэцца…» — пісаў Максім Танк у сваім вершы «Ля помніка Якубу Коласу». І гэты год — добрая нагода перачытаць творы класіка, паўдзельнічаць ва... |
|