Конкурс "Мы": Нацыянальны код у карцінках. 21.by

Конкурс "Мы": Нацыянальны код у карцінках

04.12.2012 19:08 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Конкурс "Мы": Нацыянальны код у карцінках

Budzma.org
Як намаляваць адказ на пытанне "Хто мы?" Беларускія дызайнеры знайшлі самыя розныя варыянты візуалізацыі нацыянальнага: ад мульцяшных выяваў Льва Сапегі на цішотках і аўтобусах да плакатаў з фотаздымкамі надмагільных камянёў Кальварыі. Вынікі беларуска-польскага конкурсу графічных праектаў "Мы" абвясцілі ў Беларускім саюзе дызайнераў.

Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org

 
Расказаць пра сябе, свае карані і традыцыі беларусам і палякам прапаноўвалася ў любых жанрах візуальнага мастацтва. Прымаліся плакаты, постары, фотаздымкі, макеты кніжак, ілюстрацыі і нават канцэпцыі праектаў у выглядзе апісання ды эскізаў. Усяго ў конкурсе, арганізаваным Беларускім саюзам дызайнераў і польскім Таварыствам творцаў прыкладной графікі, удзельнічала каля 70 аўтараў. Куратар праекту Міхал Анемпадыстаў адзначыў, што працы атрымаліся абсалютна розныя паводле эмоцый - у іх і трагізм, смутак, і развага, і самаіронія, і хуліганства.
 
Выстава конкурсных прац адкрылася абвяшчэннем пераможцаў. Грашовыя прэміі ад МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" атрымалі дызайнеры Ўладзімір Голубеў, Вадзім Качан, Юрый Тарэеў, а таксама два тандэмы: Зміцер Краўчанка, Яна Герасімовіч і Дар’я Мандзік, Яна Войцік. Абодвум творчым дуэтам, а таксама фатографу Сяргею Кажамякіну дастаўся і галоўны прыз - двухтыднёвая стажыроўка на польскіх дызайнерскіх фірмах. Праўда, парам давядзецца неяк дзяліць узнагароду - вучыцца паедзе толькі адзін чалавек.
 
Былі пераможцы і сярод польскіх дызайнераў - Агнешку Земішэўску і Малгажату Фрыч чакае паездка ў Беларусь. Асобна адзначыла журы, у якое з беларускага боку ўвайшлі Уладзімір Цэслер, Ігар Герасіменка і Максім Жбанкоў, працы Андрэя Дурэйкі і польскай дызайнеркі Лены Марчыньскай, але ўзнагародаў ім не дасталася. "Толькі слава!" - выгукнуў хтосьці з залы.
 
Пасля гэтага госці хаатычна размеркаваліся па выставачнай прасторы, каб, папіваючы віно, агледзець экспанаты і паслухаць, што пра свае працы кажуць аўтары. Найбольшую ўвагу прыцягнулі плакаты студэнтак Яны Войцік і Дар’і Мандзік. І хоць Міхал Анемпадыстаў строга пагразіў ім пальцам, маўляў, узнагарода даецца "авансам", толькі за два малюнкі, усё астатняе патрабуе дапрацоўкі, але ідэя іх праекту сапраўды прываблівае сваёй простасцю. Дзяўчаты ў забаўных карцінках візуалізавалі самыя ўжывальныя побытавыя словы ў чатырох тэматычных групах: "Посуд", "Абутак", "Мэбля" і "Часткі цела чалавека" - фактычна тое, з чаго пачынаюць вучыць любую замежную мову. Але паколькі на ўроках роднай мовы дзеці не вывучаюць асобна гэтую лексіку, скончыўшы школу, многія ведаюць па-беларуску словы "прыназоўнік" і "займеннік", але не ў стане паказаць, дзе ў іх "лыткі", "вейкі" альбо "сцёгны". Дзецям, якія толькі знаёмяцца з мовай, і, галоўнае, дарослым, якія хацелі б запоўніць прабелы, прыдасца гэты маленькі беларускі слоўнік у малюнках.
 
Юрый Тарэеў, які працуе ў галіне графічнага дызайну, сабраў невялікі натоўп слухачоў ля сваіх плакатаў, складзеных з фотаздымкаў помнікаў Кальварыйскіх і колішніх габрэйскіх могілак у Мінску, ад якіх сёння засталіся толькі рэшткі камянёў. Аўтар расказаў, што выправіўся фатаграфаваць могілкі спецыяльна для конкурсу. Хацелася раскрыць нацыянальнае, гістарычнае праз асабістую памяць: на Кальварыі ў аўтара пахаваныя сваякі. Але апроч гэтых сэнсаў дызайнера цікавіла і тыпаграфіка помнікаў: "Тут можна назіраць і высокую культуру, якой сёння амаль не засталося, а ёсць і наіўныя надпісы, зробленыя ўручную: "Маці ад дачкі". І вось мы бачым, як дачка, якой сёння самой за 70, рабіла гэты подпіс, мачаючы пэндзаль у фарбу".

Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Дызайнерка Алена Дашкевіч выйшла ў фінал конкурсу з календаром, зробленым на аснове славянскага паганскага кола, выява якога была знойдзеная на рытуальнай чашы. "Паводле календара нашых продкаў год пачынаецца з вясны, калі ўсё абуджаецца і пачынае жыць", - кажа аўтарка. На календары, дзе кожная пара года выкананая ў традыцыйных колерах - зялёным, чырвоным, залатым, срэбна-шэрым, таксама пазначаныя беларускія паганскія святы. Сама Алена працуе ў выдавецтве, якое ў тым ліку спецыялізуецца на выпуску календароў, але не спадзяецца, што яе праца можа быць выпушчаная нейкім накладам. "Заказчыкаў цікавіць іншая Беларусь", - кажа яна.
 
Фатограф Сяргей Кажамякін часта выкарыстоўвае ў сваёй арт-фатаграфіі архіўныя здымкі розных гадоў. Серыя прац, з якой ён перамог на конкурсе, не стала выключэннем. На іх мы бачым на прасвет негатывы з выявамі людзей, прыкладзеныя да шыбы. Негатывы ўзятыя з архіва невядомага фатографа, які некалі працаваў на заводзе "Інтэграл". "Яны ляжалі ў мяне 20 гадоў, - кажа Сяргей Кажамякін. - Аўтар гэтага архіва, не будучы творцам, здымаў усё што заўгодна: нейкія афіцыйныя мерапрыемствы, чальцоў палітбюро, карціны мастакоў, часткі абразоў. Мне цікава, што застаецца ў фота праз гады. Тады мы жылі зусім у іншай краіне, але гэты архіў не нясе абсалютна ніякай інфармацыі пра той час, у ім няма гэтага жыцця. Вось я і вырашыў перавярнуць савецкасць, якая нам усім надакучыла, зірнуць на здымкі па-новаму - наколькі яны насычаюцца энергіяй, эмоцыямі, наколькі ажываюць старыя вобразы". Працы Сяргея Кажамякіна, прадстаўленыя на конкурсе - частка ягонага вялікага праекту, які будзе называцца "Вобразы і падабенствы".

Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Фота: Зарына Кандрацьева, budzma.org


Цікава было даведацца, якія беларускія працы сталі фаварытамі польскіх сябраў журы. Давід Кажэква, прэзідэнт Таварыства творцаў прыкладной графікі, напрыклад, вылучыў працу Змітра Краўчанкі і Яны Герасімовіч, якія прапанавалі друкаваць маляваныя выявы славутых беларускіх дзеячаў Напалеона Орды, Максіма Багдановіча, Казіміра Семяновіча і Тадэвуша Касцюшкі на розных па плошчы і хуткасці руху носьбітах - на асабістых цішотках і гарадскіх аўтобусах. "Мне спадабалася спалучэнне гістарычнага кантэксту і сучаснай формы", - сказаў сябра журы.
 
Выставу конкурсных прац можна паглядзець у Беларускім саюзе дызайнераў да 10 снежня (штодня, апроч суботы і нядзелі, з 10.00 да 18.00).
Па выніках конурса МЫ 2012 журы пастанавіла размеркаваць ўзнагароды наступным чынам:
 
Двутыднёвы стаж у Польшчы:

1. Małe Studio Edgara Bąka - Яна Герасімовіч / Зьміцер Краўчанка
2. Mamastudio - Дар’я Мандзік / Яна Войцік
3. Hunctwot - Сяргей Кажамякін
 
Тыднёвая паездка на Беларусь пад патранатам Беларускага саюза дызайнераў
1. Agnieszka Ziemiszewska
2. Małgorzata Frycz
 
Апроч гэтага, з прызавога фонду конкурса (7 500 000 руб), заснаванага МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”,
сябрамі журы былі прызначаны наступныя грашовыя ўзнагароды:
1. Яна Герасімовіч / Зьміцер Краўчанка - 1 250 000
2. Дар’я Мандзік / Яна Войцік - 1 250 000
3. Уладзімір Голубеў - 1 250 000
4. Вадзім Качан - 1 250 000
5. Юры Тарэеў - 2 500 000
 
Спецыяльнай намінацыяй "Фаварыты журы" былі ўганараваны Андрэй Дурэйка (Беларусь - Нямеччына) і Лена Марчыньска (Польша).
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як намаляваць адказ на пытанне "Хто мы?" Беларускія дызайнеры знайшлі самыя розныя варыянты візуалізацыі нацыянальнага: ад мульцяшных выяваў Льва Сапегі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика