«Культура Беларусі». 21.by

«Культура Беларусі»

29.12.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кніжны свет папоўніўся трэцім томам універсальнай энцыклапедыі.

Трэці том энцыклапедыі «Культура Беларусі» быў прэзентаваны ў Мінску ў час акцыі Міністэрства інфармацыі Беларусі «Вялікія калядныя сустрэчы з кнігай». Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» Кацярына Лабецкая.

Як расказала загадчыца рэдакцыі «Літаратура і мастацтва» выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» Таццяна Рослік, энцыклапедыя «Культура Беларусі» з’яўляецца першым выданнем, у якім можна знайсці інфармацыю па народных, заслужаных, узорных аматарскіх калектывах рэспублікі. Тут сабраны вядомыя творы мастацтва, напрыклад унікальныя маляваныя дываны, якія згадваюцца ў Беларусі ўжо ў канцы XIX стагоддзя, дубровенскія ручнікі. У кнізе таксама можна знайсці інфармацыю аб старажытных беларускіх народных танцах, уборах, архітэктурнай спадчыне.

У час прэзентацыі рэдактар энцыклапедыі Дар’я Суша расказала аб рабоце над трэцім томам «Культуры Беларусі», тэмах, узнятых на старонках выдання. Этнахарэограф, даследчык танцавальнай культуры беларусаў Мікалай Козенка правёў майстар-клас па народных танцах. У гэтым яму дапамаглі ўдзельнікі фальклорнага калектыву «Мілавіца» і музыканты Аляксей Крукоўскі (акардэон) і Вераніка Анцілеўская (скрыпка).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кніжны свет папоўніўся трэцім томам універсальнай энцыклапедыі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика