«Вялікі залаты фаліянт» чакае трыумфатара
26.01.2013
—
Новости Культуры
|
«Вялікі залаты фаліянт» чакае трыумфатара Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Завяршыўся Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі». Сёлета ён быў ужо 52-м па ліку і традыцыйна праводзіўся Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай выяўлення лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігадрукаванні. Сярод важных задач конкурсу — таксама далейшае развіццё кніжнага мастацтва, павышэнне мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, папулярызацыя лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі. Нагадаем, Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі» вызначае ўладальніка Гран-пры ў намінацыі «Трыумф» з уручэннем дыплома Ф. Скарыны і памятнага знака-сімвала «Вялікі залаты фаліянт», а таксама пераможцаў у 13 тэматычных, спецыяльных і персанальных намінацыях, якім уручаюцца спецыяльныя дыпломы і памятныя знакі-сімвалы «Малы залаты фаліянт». Як расказаў «Р» кансультант Упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Валерый Рагалевіч, на сёлетні конкурс было прадстаўлена 174 кнігі ад 30 выдавецтваў і арганізацый розных форм уласнасці, якія маюць права на выдавецкую дзейнасць. Конкурс праходзіў у два этапы. 24 студзеня мастацка-экспертным саветам з усіх кніг-удзельніц было адабрана не больш як пяць прэтэндэнтаў у кожную намінацыю. А ўчора аўтарытэтнае прафесійнае журы, якое ўзначальваў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, вылучыла з іх тыя, якім дастануцца пачэсныя «фаліянты». Назвы выданняў-пераможцаў пакуль не абвяшчаюцца, і інтрыгу арганізатары конкурсу намераны захоўваць да 6 лютага. На гэты дзень запланавана ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краіне завяршыўся Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі»
|
|