Беларуская пісьменніца Алена Брава ўганаравана амерыканскай прэміяй
05.02.2013 09:16
—
Новости Культуры
|
Беларуская пісьменніца Алена Брава ўганаравана амерыканскай прэміяй У ЗША прысуджана выдавецкая прэмія аўтару часопісаў "Маладосць" і "Нёман" празаіку Алене Брава.
Штогод 29 студзеня амерыканскае выдавецтва Frаnс-Tіrеur USА адзначае прэміяй "Вольны стралок: Сярэбраная куля" лепшыя кнігі выдавецкага года. Сёлета Міжнародная прэмія Frаnс-Tіrеur USА — Sіlvеr Bullеt 2013 — і адпаведны статус "Франтырор-2013" прысуджаны Алене Брава "па сукупнасці выдадзенага і ў перспектыве чаканага". У 2012 годзе і на пачатку 2013-га ў Алены выйшлі ў ЗША на рускай мове кнігі "Каханне ў ценю казармаў Манкада" , "Спектакль у чорным тэатры" і "Менада і яе сатыры". Усе творы на рускую мову перакладзены самім аўтарам. Рашэнне аб прысуджэнні прэміі ў дзень нараджэння А.П. Чэхава, Б. Л. Пастэрнака і самога выдавецтва прымае міжнародная рада, у склад якой уваходзяць пісьменнікі і славісты Марына Камі (ЗША), Сяргей Юр'енен (ЗША), Дзмітрый Бавільскі (Расія), Мікалай Бокаў (Францыя), Аляксандр Кабакоў (Расія), Марыа Корці (Італія), Элен Менегальда (Францыя), Андрэй Назараў (Данія), Міхаіл Эпштэйн (ЗША). Сёлета выдавецтву Frаnс-Tіrеur USА споўнілася пяць гадоў. Яго стваральнік і заснавальнік прэміі "Вольны стралок: Сярэбраная куля" — вядомы пісьменнік Сяргей Юр'енен, лаўрэат некалькіх міжнародных літаратурных прэмій, у тым ліку "Рускай прэміі" 2009 года, аўтар раманаў "Вольны стралок", "Парушальнік мяжы", "Сын імперыі, інфантыльны раман", "Халодная вайна", "Хлопчыкі Дзягілева", "Дачка генеральнага сакратара", "Славацкі консул" і іншых. Вырас у Мінску, у якасці паэта выступаў на беларускім радыё і тэлебачанні, яго літаратурны дэбют адбыўся ў часопісе "Нёман" яшчэ ў 1966 годзе. Па словах С. Юр'енена, "сярэбраная куля — адзіны сродак супраць вампіраў, ваўкалакаў і іншых монстраў. Акрамя абароны, серабро — той метал, які асацыюецца з чалавечай душой". Алена Брава — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, жыве ў Барысаве. З першымі празаічнымі творамі дэбютавала ў часопісе "Маладосць". Летась за кнігу "Імя Ценю — Святло", якая выйшла ў выдавецтве "Літаратура і Мастацтва", была адзначана Мінскай абласной прэміяй у галіне літаратуры ў намінацыі "Проза". Яе аповесці "Каменданцкі час для ластавак" і "Дараванне" надрукаваны ў расійскім літаратурным часопісе "Сибирские огни", за апошнюю з іх аўтар узнагароджана расійскай літаратурнай прэміяй імя Канстанціна Сіманава і залатым медалём. Дарэчы, аповесць "Дараванне", якая перакладзена і на нямецкую мову, у бліжэйшы час павінна пабачыць свет асобнай кнігай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2012 годзе і на пачатку 2013-га ў Алены выйшлі ў ЗША на рускай мове кнігі "Каханне ў ценю казармаў Манкада" , "Спектакль у чорным тэатры" і "Менада і яе сатыры". Усе творы... |
|