У бальніцы ў адной палаце ляжаць адразу два народныя артысты. Гарбук і Лучанок сталі ахвярамі галалёду. 21.by

У бальніцы ў адной палаце ляжаць адразу два народныя артысты. Гарбук і Лучанок сталі ахвярамі галалёду

06.02.2013 02:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У бальніцы ў адной палаце ляжаць адразу два народныя артысты. Гарбук і Лучанок сталі ахвярамі галалёду

Народная воля
Знакаміты акцёр Генадзь Гарбук і вядомы кампазітар Ігар Лучанок сталі ахвярамі галалёду.

Як стала вядома “Народнай Волі”, народны артыст СССР Ігар Лучанок і народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук зараз знаходзяцца ў адной палаце хірургічнага аддзялення Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра. Медыкі не паведамляюць падрабязнасцяў, але вядома, што абодва мужчыны патрапілі ў бальніцу з-за падзенняў. Зараз яны адчуваюць сябе больш-менш нармальна, і сваякам дазволена іх наведваць.

Нагадаем, што Генадзь Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 году ў вёсцы Глыбочка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, а з 1962 года - акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Ігару Лучанку зараз 74 гады. Ён стаў аўтарам шматлікіх папулярных песень для беларускіх і замежных выканаўцаў. З 1980 года ўзначальвае Саюз кампазітараў Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома "Народнай Волі", Народны артыст СССР Ігар Лучанок і Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук зараз знаходзяцца ў адной палаце хірургічнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика