Як выглядае праект помніка Максіму Танку ў Мядзеле
06.02.2013 16:18
—
Новости Культуры
|
Як выглядае праект помніка Максіму Танку ў Мядзеле “Рэгіянальная газета” паведамляла, што ў Мiнску адбылося пасяджэнне журы конкурсу эскізных праектаў помніка Максіму Танку. У пасяджэнні прымалі ўдзел і прадстаўнікі Мядзельшчыны.
На суд жыры прадставілі чатыры праекты помніка. На двух з іх паэт адлюстраваны седзячы, яшчэ на двух – стоячы. Адным з варыянтаў было паказаць паэта на парозе бацькоўскай хаты, яшчэ адным – калі ён стаіць на камяні. У выніку журы адобрыла вось гэты праект (на здымку). Яго аўтары – скульптары Аляксандр Фінскі і Іван Міско і архітэктар Армен Сардараў. Паэт паказаны ў момант, калі ідзе па брукаванцы. Яна ўвасабляе шлях жыцця песняра, сугучны з вершам "Камяні" (твор напісаны ў 1946 годзе). – Чаму менавіта гэты праект выбрала журы? – запытаў у намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Святланы Баранок. – На мой погляд, таму што ён выглядае найбольш сучасна з прапанаваных, – адказала яна. – І адлюстроўвае сутнасць Максіма Танка як паэта, грамадзяніна, чалавека. У бліжэйшы час аўтары праекта будуць дапрацоўваць дэталі ў прывязцы да мясцовасці. Помнік з натуральнага каменя і бронзы плануюць устанавіць сёлета. Размесціцца ён на рагу вуліцы 17 Верасня і плошчы Шаранговіча ў Мядзеле, непадалёку ад гарадскога Дома культуры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнік з натуральнага каменя і бронзы плануюць устанавіць сёлета. |
|