Жыццё, і слёзы, і любоў
13.02.2013
—
Новости Культуры
|
Гэтыя радкі Аляксандра Пушкіна проста самі просяцца на музыку. І ёсць такі знакаміты раманс. Ён усім вядомы. А вось колькі радкоў знакамітага верша. Слухайце і спявайце, спявайце і слухайце: Я помню чудное мгновенье: Передо мной явилась ты, Как мимолетное виденье, Как гений чистой красоты. В томленьях грусти безнадежной, В тревоге шумной суеты Звучал мне долго голос нежный И снились милые черты… А далей мы паглядзім, як гэтыя радкі гучаць у перакладзе на беларускую мову: Я помню дзіўнае імгненне: Перада мной паўстала ты, Як пралятаючае сненне, Як геній чыстай пекнаты. Праз боль і смутак невымоўны За безразважнай мітуснёй Мне чуўся голас твой чароўны І мілы воблік сніўся твой. Гады мінулі. Шквал бунтоўны Развеяў мар даўнейшых рой, Забыў я голас твой чароўны, Забыў я твар нябесны твой... Душа зазнала абуджэнне: І вось ізноў паўстала ты, Як пралятаючае сненне, Як геній чыстай пекнаты. І сэрца ў радасным імкненні, І для яго ўваскрэслі зноў І захапленне, і натхненне, Жыццё, і слёзы, і любоў. Пасля гэтых цудоўных радкоў неяк, паверце, не вельмі хочацца перакладаць звычайныя словы... Ды мала, што не хочацца. Жыццё — гэта не толькі паэзія, але і звычайная проза. Пачынаем: фрукты — садавіна овощи — агародніна замужняя женщина — кабета костер — вогнішча ссуда, заем — пазыка филе — паляндвіца вспугнуть — успудзіць ад — пекла змея — вужака магазин — крама стадо — статак риск — рызыка олифа — пакост стыдливый — сарамлівы зрелище — відовішча пикейное покрывало — капа изморось — імгла, імга февраль — люты обложка — вокладка соответствовать — стасавацца комната — пакой милосердие — літасць изнеженный — спешчаны дымка, туман — смуга утка — качка зажигалка — запальнічка. Ну і досыць пакуль. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Филе по-белорусски — паляндвіца, а зажигалка — запальнічка |
|