Скульптуры з паперы стварае эканаміст
13.02.2013
—
Новости Культуры
|
Работы Івана Барбука. Яе арганізатарамі выступілі краязнаўчы музей і цэнтр эстэтычнага выхавання. На выставе прадстаўленыя працы трох майстроў. Іна Занкевіч займаецца арыгамі з 1992 года, яна – заснавальнік студыі арыгамі “Чароўны квадрат” цэнтра эстэтычнага выхавання. Яе работы неаднаразова былі прадстаўленыя на выставах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Самаму маладому ўдзельніку выставы Івану Барбуку 26 год. Ён якраз пачаў займацца арыгамі ў Вілейцы ў студыі “Чароўны квадрат”, цяпер жыве ў Мінску. Любімая тэма Івана – фігуры жывёл і птушак, фэнтэзі, ары-мініяцюра. Таксама выстаўленыя работы мінчаніна Дзмітрыя Лысюка. Ён пачаў займацца арыгамі адносна нядаўна – тры гады таму. Яго прыцягвае высокатэхналагічная папяровая скульптура, у аснове якой ляжыць тэхніка арыгамі. На выставе прадстаўленыя класічныя і модульныя арыгамі (у іх цэлая фігура збіраецца з многіх аднолькавых частак). Таксама можна пабачыць вырабы ў тэхніцы “мокрае складванне” – калі выкарыстоўваюць змочаную вадой паперу для надання фігурцы плаўнасці ліній, выразнасці, а таксама цвёрдасці. – Якія вырабы выклікаюць найбольшую цікавасць у наведнікаў? – спытаў у навуковага супрацоўніка музея Надзеі Аўдзей. – Калі гаварыць пра дзяцей, то ў дзяўчынак – гэта кветкі, у хлопчыкаў – жывёлы. Жанчынам таксама кветкі падабаюцца. Многія адзначаюць работы “Змяя”, “Смерць”. – Якая найбольш складаная работа? – Іван Барбук казаў, што гэты гном. Тут ярка выражаныя вочы, рукі, ногі. Даволі складаная работа “Змяя”. Яна зробленая з вузкай палоскі паперы даўжынёй каля пяці метраў. Мне яна больш за ўсё спадабалася. Увогуле, арыгамі – мастацтва працаёмкае: на выраб адной фігуры можа пайсці ад чатырох гадзін да некалькіх месяцаў. Пашчасціла тым віляйчанам, якія патрапілі на адкрыццё выставы. Адна справа – паглядзець на арыгамі, а зусім іншая – даведацца пра ўсе тонкасці ад аўтара работ. Скажам, Іван Барбук расказваў, што арыгамі – занятак не толькі для скульптура ці архітэктара, ім можа займацца любы чалавек. Прафесія не мае значэння, галоўнае – натхненне. Ён, напрыклад, мае вышэйшую эканамічную адукацыю. Прыходзяць на выставу пераважна дзеці, якія хочуць займацца ці ўжо займаюцца арыгамі. І недарэмна яны бяруцца асвойваць старадаўняе мастацтва. Майстры казалі, што калі дзеці займаюцца арыгамі, яны пачынаюць лепш маляваць, могуць уявіць фігуру ў аб’ёме. Алесь ВЫСОЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 22 лютага віляйчане могуць пазнаёміцца са старадаўнім мастацтвам вырабаў фігурак з паперы: у выставачнай зале імя Нікадзіма Сілівановіча праходзіць выстава...
|
|