Музыка нас звязала
15.02.2013
—
Новости Культуры
|
Удзельнічаць у сёлетнім Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў «Каложскі благавест» будуць калектывы з васьмі краін свету. Фестываль, які за гады свайго існавання стаў сапраўднай візіткай Гродна, пройдзе ў абласным цэнтры з 25 лютага па 2 сакавіка. Сваё майстэрства тут прадставяць 48 калектываў. Акрамя конкурсных праслухванняў, у рамках фестывалю адкрыецца некалькі знакавых выстаў, пройдуць кіналекторыі — прагляд і абмяркоўванні кінастужак, адбудуцца вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, а таксама спадарожныя канцэрты творчых груп. Трэба адзначыць, што ўсе ўдзельнікі мерапрыемства напярэдадні прайшлі сур’ёзны конкурсны адбор. Калі з мясцовымі выканаўцамі з усіх куткоў Гродзенскай епархіі арганізацыйная група знаёмілася непасрэдна ў час пошукаў талентаў, то пра ўзровень спевакоў з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Сербіі, Румыніі і Францыі, а менавіта гэтыя краіны падалі заяўкі на ўдзел у сёлетнім фестывалі, журы меркавала па дасланых аўдыё- і відэаматэрыялах. Дарэчы, ацэньваць выканальніцкае майстэрства канкурсантаў будуць святары, якія маюць музычную адукацыю, і свецкія людзі. Узначаліць яго традыцыйна айцец Андрэй Бандарэнка, дацэнт, сябар Беларускага саюза кампазітараў, лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў. — Наш фестываль — гэта не спаборніцтва, а ў першую чаргу свята духоўнасці, — лічыць Уладзімір Лябецкі, дырэктар і мастацкі кіраўнік фестывалю. — Кожны слухач зможа адчуць тут шырокі спектр эмоцый. Мы верым у здольнасць мерапрыемства аб’ядноўваць людзей, прадстаўнікоў розных канфесій. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На «Каложскі благавест» прыедуць калектывы з 8-мі краін свету
|
|