Памёр польскі беларускі пісьменнік Сакрат Яновіч
18.02.2013 10:16
—
Новости Культуры
|
Памёр польскі беларускі пісьменнік Сакрат Яновіч Учора ля поўначы ў родным доме ў Крынках памёр пісьменьнік, інтэлектуал, адзін з лідараў беларускай меншасьці ў Польшчы Сакрат Яновіч, пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку беларуская пісьменніца з Беластоку Міра Лукша. Сакрату Яновічу было 76 гадоў.
Сакрат Яновіч нарадзіўся 4 верасня 1936 году ў Крынках на Беласточчыне. Працаваў перакладчыкам у тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва", а затым журналістам. У 1970-м быў звольнены з "Нівы" "за беларускі нацыяналізм", застаўся беспрацоўным, нейкі час працаваў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы. У 1973 годзе скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Дэбютаваў апавяданнем у 1956-м ("Ніва", Беласток). Пісаў на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр. Аўтар 30 кніг. Творы Сакрата Яновіча на Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ля поўначы ў родным доме ў Крынках памёр пісьменьнік, інтэлектуал, адзін з лідараў беларускай меншасьці ў Польшчы Сакрат Яновіч. |
|