Беларускамоўны хіт з праекту «Перазагрузка-2» перамог на АНТ. 21.by

Беларускамоўны хіт з праекту «Перазагрузка-2» перамог на АНТ

19.02.2013 14:10 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пераможцай першага канцэрту трэцяга сезону праекту «Я пою!» на тэлеканале АНТ стала Сабрына Бабшукова, якая выканала песню Алены Свірыдавай «Пакуль». Песня была створаная адмыслова для ўдзелу ў праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». 

У першы дзень конкурса гэта быў адзіны беларускамоўны нумар, які перамог па выніках галасавання гледачоў у зале. Праект «Я пою!» дае магчымасць дзецям з дзіцячых дамоў, шматдзетных і няпоўных сямей раскрыць вакальныя здольнасці, выступіўшы на сцэне ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Праект, які быў адзначаны ў Беларусі ды атрымаў шыльду «Сьвята маргінальнасьці і цуд дыпляматыі», працягвае актыўнае пострэлізнае жыццё. Песні з праекту можна замаўляць на хвалях беларускіх радыёстанцый, а аддзячыць некаторых з артыстаў можна на буйным партале Thankyou.ru.

Нагадаем, што гэта не першы пазітыўны «засвет» праекту грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і парталу «Тузін Гітоў» на тэлебачанні. Раней Аляксандр Рыбак заспяваў “Небасхіл Еўропы” па-беларуску на БТ падчас удзелу ў «Еўрафэсце». Як і ў праекце АНТ, песня з «Перазагрузкі» тады была адзіным беларускамоўным творам імпрэзы. Прыемнай тэндэнцыяй стала і тое, што пасля рэлізу «Перазагрузкі-2» навагодні канцэрт-2013 на АНТ быў цалкам пабудаваны на пераспевах вядомых песень па-беларуску.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцай першага канцэрту трэцяга сезону праекту «Я пою!» на тэлеканале АНТ стала Сабрына Бабшукова, якая выканала песню Алены Свірыдавай «Пакуль»....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика