У Беларусі з'явілася гістарычная настольная гульня "Паўстанцы"
25.02.2013 17:14
—
Новости Культуры
|
У Беларусі з'явілася гістарычная настольная гульня “Паўстанцы” “Паўстанцы” — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.
Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. Гульня - мадэляванне паўстання 1863 года зробленая цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек. Ініцыятыва стварэння гульні належыць маладому гарадзенскаму паэту і празаіку, выкладчыку рэжысуры абрадаў і святаў Антону Янкоўскаму і дызайнерцы Настассі Лукашковай. Прэзентацыя гульні адбудзецца: 28 лютага ў Гародні ў 18.00 у мастацкай галерэі “Крыга”; На прэзентацыях вас чакае падрабязны аповед пра cтварэнне гульні, магчымасць упершыню пагуляць і набыць яе для ўласнага карыстання, а на сталічнай імпрэзе — яшчэ і карысныя прызы-сюрпрызы ад грамадскай кампаніі “ Стваральнікі запрашаюць далучыцца да Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Паўстанцы" - першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім,...
|
|