Усё ведаць немагчыма
12.03.2013
—
Новости Культуры
|
У мяне зазваніў тэлефон. Хто ж гэта гаворыць? Аказалася, наш чытач Мікалай Рыжко з Бераставіцы. І ўнёс ён, як кажуць, слушную прапанову. Маўляў, нядрэнна было б, каб чытачы газеты па-просту прасілі перакласці тыя ці іншыя словы з беларускай мовы на рускую і наадварот. І тут жа назваў некалькі слоў для прыкладу. Што ж, прапанова прымаецца. Хоць аўтар рубрыкі і не вельмі моцны філолаг-перакладчык, але паспрабуем выканаць пажаданні нашых падпісчыкаў. Пішыце, званіце, прапануйце. Дарэчы, тыя словы, якія назваў наш чытач з Бераставіцы, ужо былі выкарыстаны ў рубрыцы «Лікбез». Я разумею, інфармацыі шмат, мажліва, нешта і забылася. Ну што ж, давайце пакрысе пачнём пераклады. Спадзяюся, словы ўсім зразумелыя. А калі не — дык не бядуйце. Усё ведаць немагчыма. жадина — скнара какао — какава лихорадка — ліхаманка себестоимость — сабекошт богатырь — асілак оскорбление — абраза бритый — голены спасение — ратунак ценность — каштоўнасць мерзавец — мярзотнік искусство — мастацтва счетчик — лічыльнік высечь, отколотить — адлупцаваць допрос — допыт закалка — загартоўка прикосновение — дотык ватерпас — грунтвага оттепель — адліга исполнитель — выканаўца багор — бусяк замерзший — азалелы наклонить — нахіліць заметка — нататка кочка — купіна морочить голову — тлуміць опушка — узлессе. Ну і досыць на сёння. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ватерпас по-белорусски будет грунтвага, а заметка — нататка |
|