Перакладчыкі адкрылі фестываль "Шэнгенка"
13.03.2013 14:04
—
Новости Культуры
|
Перакладчыкі адкрылі фестываль “Шэнгенка” Урачыстае адкрыццё “Шэнгенкі” – фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры – адбылося ў Мінску. Першай імпрэзай фестывалю зрабілася “Мультыкультурная віза”, прысвечаная феномену сучаснай сярэднееўрапейскай літаратуры і яе перакладчыкам. Звычайна перакладчык указваецца маленькімі літарамі, яго імя пішацца ў канцы кнігі і застаецца нікому невядомым. Гэтая вечарына, як і наступныя імпрэзы “Шэнгенкі”, маюць на мэце выправіць гэтую недарэчнасць.
![]() На адкрыцці фестывалю Алена Макоўская, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”, адзначыла: “Перакладчыкі падчас літаратурных мерапрыемстваў заўжды заставаліся людзьмі другога плану. Наш фестываль закліканы выправіць гэтую сітуацыю. Падчас мерапрыемстваў фестывалю мы будзем знаёміцца не толькі з творамі зорак літаратуры і філасофскай думкі сярэдняй Еўропы, але і з людзьмі, якія зрабілі для нас гэтыя творы дасяжнымі. Прыемна канстатаваць, што ў Беларусі стварыўся грамадскі інстытут перакладу замежнай літаратуры. Дзякуючы намаганням ПЭН-Цэнтра, Лабараторыі навуковага і мастацкага перакладу, Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса "ПрайдзіСвет", да мастацкага і навуковага перакладу далучаецца ўсё больш маладых, апантаных і таленавітых людзей. І гэта ёсць агульным грамадскім здабыткам, з чым я нас усіх і віншую”. “Мультыкультурная віза” дапамагла наведнікам вечарыны прасякнуцца сярэднееўрапейскай літаратурай напоўніцу – харызматычныя акцёры Павел Харланчук і Ганна Хітрык увасобілі вобразы літаратурных герояў і творча падышлі да прачытання вершаў. Удзельнікамі гутаркі з Андрэем Хадановічам у гэты вечар былі Марына Казлоўская, якая пераклала на беларускую мову зборнік вершаў “Без” польскага паэта Тадэвуша Ружэвіча, і замежны госць – славацкі паэт і выдавец Петэр Мілчак, які разумеў пытанні вядоўцы, не чакаючы перакладу. Былі прэзентаваныя пераклады кніг славацкіх аўтараў – “Культура як стасункі” празаіка, публіцыста і эсэіста Дамініка Татаркі, а таксама раман Рудольфа Слобады “Розум”. Марыя Пушкіна расказала пра працу над перакладам падарожнай эсэістыкі польскага аўтара Анджэя Стасюка “На шляху ў Бабадаг”. Лагічным фінішам імпрэзы зрабіўся выступ перакладчыка Алеся Карцеля, які расказаў пра падрабязнасці працы над перакладам кнігі венгра Петэра Надаша “Канец аднаго сямейнага рамана”. Петэр Надаш быў далёка не апошнім аўтарам у спісе намінантаў на Нобелеўскую прэмію. У сувязі з гэтым Андрэй Хадановіч трапна зазначыў, што цяпер варта набыць кнігу, каб у выпадку чаго можна было пахваліцца: “Я прачытаў кнігу па-беларуску яшчэ да таго, як пісьменнік зрабіўся набелістам!” ![]() ![]() ![]() ![]() Наступная імпрэза ў межах фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка” – Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна перакладчык указваецца маленькімі літарамі, яго імя пішацца ў канцы кнігі і застаецца нікому невядомым. Гэтая вечарына, як і наступныя імпрэзы "Шэнгенкі",... |
|